Ці будзе даспадобы беларусам айчынная цвіль?
19.05.2012
—
Новости Общества
|
Яна цяпер ёсць у сыры. Навінка ад беларускіх вытворцаў, сыр з цвіллю пад назвай "Ракфорці", з'явіўся на прылаўках крам. Цікавасць да прадукту не выпадковая, бо сыры такога кшталту лічацца стравай для гурманаў і надзвычай складаныя ў плане прыгатавання. Пра асаблівасці беларускай сырнай цвілі карэспандэнту "Звязды" расказаў дырэктар Нарачанскага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната Сяргей Круглік: — На базе нашага прадпрыемства толькі рэалізавалі распрацоўку навукоўцаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці. Зараз намагаемся заваяваць свайго пакупніка. Паколькі прадукцыя новая, з крамамі часам узнікаюць праблемы: даводзіцца доўга тлумачыць, што ж гэта за дзіва такое — беларускі сыр з цвіллю. Пастаўляем "Ракфорці" пакуль што толькі для айчыннага гандлю. Цікавасць да гэтага сыру праявілі ў Расіі, але "Ракфорці" мае нядоўгі тэрмін прыдатнасці, 15-20 сутак, таму далёка яго везці можна будзе толькі пасля таго, як гэты тэрмін падоўжаць. Крыху зменіцца прынцып упакоўкі, санітарныя службы пацвердзяць магчымасць больш доўгага захавання. Усе неабходныя дакументы для гэтага ўжо пададзены. Вядомы ва ўсім свеце гатунак сыру "Ракфор", асацыяцыі з назвай якога выклікае новы беларускі прадукт, робіцца толькі з авечага малака, выспявае каля трох месяцаў у спецыяльных вапнавых пячорах, дзе прахалодна і вільготна, а каб "занесці" ў сыр цвіль, яго пратыкаюць доўгімі іголкамі, на якіх ёсць споры. Цікава, з чаго ж зроблены "Ракфорці"? — Гэты сыр гатуецца з каровінага малака, як і большасць сыроў з блакітнай цвіллю, — патлумачыў Сяргей Круглік. — А выспявае ён не менш чым 60 сутак. Відавочна, адрозніваецца ад "Ракфора". Можна сказаць, што гэта новы самадастатковы рэцэпт. Зараз кілаграм "Ракфорці" ў Мінску каштуе прыкладна 130—140 тысяч рублёў. На прадпрыемстве кажуць, што тэхнічныя магчымасці дазваляюць выпускаць 1,5 тоны сыру за суткі. Пакуль што гэтага дастаткова, бо належыць паназіраць, ці прыйдзецца даспадобы беларусам айчынны аналаг вядомага далікатэсу. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна цяпер ёсць у сыры. Навінка ад беларускіх вытворцаў, сыр з цвіллю пад назвай "Ракфорці", з'явіўся на прылаўках крам. Цікавасць да прадукту не выпадковая, бо...
|
|