Лета кліча на аздараўленне. 21.by

Лета кліча на аздараўленне

25.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У летні перыяд 2012 года арганізаванымі формамі аздараўлення ў лагерах усіх тыпаў будуць ахоплены каля 78 тысяч мінскіх школьнікаў, або кожны другі.

З 4 чэрвеня распачнуць работу 242 лагеры дзённага знаходжання навучэнцаў на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі і фізкультурна-спартыўных цэнтраў дзяцей і моладзі.

Як расказалі журналістам на прэс-канферэнцыі ў мэрыі прадстаўнікі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, для зручнасці бацькоў у школьных лагерах будуць дзейнічаць гнуткія рэжымы работы: у кожнай установе адукацыі плануецца стварыць дзяжурныя групы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, якія будуць працаваць з 8 гадзін раніцы да 18 гадзін пры агульным рэжыме з 9.00 да 17.00. Колькасць дзяцей, якія будуць наведваць школьныя лагеры ў першую змену, складзе 80,7 працэнта ад запланаваных аб'ёмаў аздараўлення ў дзённым рэжыме: гэта звязана з высокай запатрабаванасцю гэтай вышэйназванай формы дзіцячага адпачынку ў бацькоў менавіта ў чэрвені. Акрамя таго, у рэжыме чатырох змен будуць працаваць 38 загарадных аздараўленчых лагераў на 34 тысячы месцаў, выязныя профільныя лагеры (18-дзённыя), якімі будуць ахоплены 4,5 тысячы дзяцей, і 9-дзённыя палатачныя лагеры, разлічаныя на 7,5 тысячы чалавек.

Даплата да поўнага кошту пуцёўкі на адно дзіця са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання складзе 605 тысяч рублёў у лагеры з кругласутачным знаходжаннем (змена 18 дзён), 235 тысяч рублёў — у 9-дзённых і 230 тысяч рублёў — у лагерах з дзённым знаходжаннем дзяцей. Бацькоўская плата разлічваецца ад поўнага кошту пуцёўкі і складае не менш як 10%.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У летні перыяд 2012 года арганізаванымі формамі аздараўлення ў лагерах усіх тыпаў будуць ахоплены каля 78 тысяч мінскіх школьнікаў, або кожны другі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика