У Мінску закрываюцца крамы "Містэрыя гука". 21.by

У Мінску закрываюцца крамы "Містэрыя гука"

25.05.2012 14:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску закрываюцца крамы "Містэрыя гука"

           


У Мінску закрываюцца музычныя крамы сеткі "Містэрыя гука". У яе склад уваходзілі адна брэсцкая крама, а таксама чатыры ў сталіцы — каля ЦУМа, у гандлёвым цэнтры "Рыга", у падземным пераходзе каля ГУМа і на Нямізе. Дзве апошнія ўжо не працуюць.

Які лёс чакае гандлёвыя памяшканні ў цэнтры горада? Каля ЦУМа ўжо заўтра, 26 мая, адбудзецца адкрыццё камп’ютарнай крамы "Сільверада" (Silverado).

Гэта сетка прадстаўлена ў Гомелі, Бабруйску, Полацку, Наваполацку і Салігорску. "У дзень адкрыцця наведвальнікаў чакаюць дадатковыя зніжкі", — паведамляюць у кампаніі.

***

"Містэрыя гука" — самая вядомая беларуская сетка музычных крамаў, заснаваная бізнэсоўцам Сяргеем Ясючэнем. Сярод яго актываў застаецца гуказапісваючая кампанія West Records.

Суўладальнік "Містэрыі гука" Аляксандр Шлык загінуў у 2006 годзе падчас тэрарыстычнага акта ў Егіпце.

"Містэрыя гуку" — найважнейшая сетка па продажы музыкі для беларускіх меламанаў: менавіта ў яе крамах заўжды знаходзіліся і музычныя навінкі, і перавыданні класікі. Апроч таго, "Містэрыя гука" — бадай што адзіная музычная сетка, у асартыменце якой у вялікай колькасці з’яўляюцца сучасныя вінілавыя кружэлкі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля ЦУМа замест "Містэрыі" адкрываецца камп'ютарная крама "Сільверада".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика