Лышчанскі цудатворны абраз укралі ноччу. 21.by

Лышчанскі цудатворны абраз укралі ноччу

07.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 лютага 2008 года наша газета расказала пра ўнікальны абраз, які захоўваецца ў царкве вёскі Лышча Пінскага раёна. Незвычайнасць фрагмента "Тайнай вячэры" ў тым, што за выявай Хрыста ў пачатку ХХ стагоддзя праявіўся вобраз Божай Маці. Потым выява Заступніцы знікла, а ў сярэдзіне 90-х рысы Багародзіцы пачалі праяўляцца зноў. Спачатку яны былі ледзьве прыкметнымі, іх бачылі толькі асобныя людзі, але з часам выява пачала набываць усё больш дакладныя абрысы.

Вакол Лышчанскага абраза склалася шмат легенд, паданняў, гісторый, што перадаюцца з вуснаў у вусны, запісваюцца асобнымі вернікамі. Ён з’явіўся ў вёсцы 102 гады таму. Колькі гадоў таму напісана палатно, ніхто дакладна не ведае. Відавочна, што абраз вельмі стары. На яго маліліся многія пакаленні лышчанцаў. Яны аберагалі, захоўвалі сваю святыню. Царкоўны стараста вазіў яго з сабой у эвакуацыю ў Першую сусветную вайну. Абраз з вялікімі цяжкасцямі захавалі, калі ў 1962 годзе, паводле рашэння ўлады, царкву разабралі на бярвенне. Яго хавалі ў сваіх дамах дзве актыўныя прыхаджанкі.

Потым усёй грамадой аднаўлялі сваю царкву. А любімы абраз згуртоўваў, аб’ядноўваў вяскоўцаў. 1995 год стаў сапраўдным святам вёскі, калі ў новым храме прайшла першая служба. І пасля гэтага, нібы ва ўдзячнасць за клопаты людзей, іх старанне, пачала паступова паказвацца Божая Маці. Сюды паехалі паломнікі. Многія людзі атрымалі палёгку, вылечыліся ад хвароб. Аўтар гэтых радкоў размаўляла з сем’ямі, якія лічаць Лышчанскі абраз сваім паратункам.

І вось у ноч на мінулую суботу нехта нахабна і дзёрзка вырваў прабой з дзвярэй храма і вынес дарагую людзям святыню. Кіраўнік справамі Лышчанскага сельсавета Святлана Прыгодзіч сказала, што "вернікі, грамадскасць проста ў шоку. Няўжо той, хто думае прадаць альбо купіць бясцэнную рэч, разлічвае атрымаць прыбытак альбо шчасце?"

Цікава, што святар Аляксандр Гладышчук чатыры гады таму казаў мне, што некаторым лік Багародзіцы закрыты, яны яго не бачаць. Згадаў тады словы са Святога Евангелля: "Вачамі глядзець будзеце – і не ўбачыце, бо ачарсцвела сэрца людзей гэтых". Ёсць, відавочна, сярод прадстаўнікоў чалавецтва такія, у каго няма чаму і чарсцвець… Супрацоўнікі Следчага камітэта не выключаюць магчымасці крадзяжу пад заказ.

Святлана ЯСКЕВІЧ

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лютага 2008 года наша газета расказала пра ўнікальны абраз, які захоўваецца ў царкве вёскі Лышча Пінскага раёна. Незвычайнасць фрагмента "Тайнай вячэры" ў тым,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика