Міжнародная летняя школа беларускай мовы будзе арганізавана з 25 чэрвеня па 7 ліпеня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Яе ўдзельнікамі стануць студэнты, магістранты і аспіранты з ВНУ Расіі, Украіны Польшчы і Сербіі. На практычных занятках маладыя людзі будуць вывучаць беларускую мову або ўдасканальваць свае веды ў ёй. У праграму ўключаны таксама экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі, наведванне музеяў і іншых культурных цэнтраў, сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры і навукі.