Абяцанага павышэння тарыфнай стаўкі 1-га разраду 1 жніўня не адбылося. 21.by

Абяцанага павышэння тарыфнай стаўкі 1-га разраду 1 жніўня не адбылося

02.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І калі будзе, невядома.

ланаванага павышэння 1 жніўня тарыфнай стаўкі першага разраду не адбылося. «Такое рашэнне яшчэ не прынятае, мы яго чакаем пазней», — паведамілі БелаПАН у прэс-службеСавета міністраў.

Даручэнне павысіць тарыфную стаўку першага разраду 1 жніўня і ў кастрычніку Аляксандр Лукашэнка даў, прымаючы 21 чэрвеня з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

Гэта дасць магчымасць павысіць заробкі работнікам бюджэтнай сферы, адзначыў тады Лукашэнка.

Аднак 25 ліпеня намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў: «Калі адбудзецца чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду, у жніўні або пазней, будзе вядома ў бліжэйшыя дні, калі будзе прынята рашэнне аб тактыцы паводзінаў у частцы павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду.

Магчыма, пакуль неабходнасці павышаць заработную плату і не будзе».

Пры гэтым ён дадаў: калі магчымасці бюджэту дазволяць, можна будзе зрабіць «некалькі больш высокае, чым узровень інфляцыі, павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду».

Намеснік міністра таксама нагадаў пра абавязкі Беларусі перад крэдыторам — Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, у тым ліку па заробках. «У нас доля заработнай платы ў агульных выдатках бюджэту павінна заставацца на ўзроўні 2011 года», — сказаў намеснік міністра.

Не выключана, што рашэнне аб павышэнні стаўкі першага разраду з 1 жніўня будзе прынята ў бліжэйшыя дні задняй датай.

Так, напрыклад, адбылося з апошнім павышэннем: 1 мая 2012 года тарыфная стаўка першага разраду павысілася на 5% (з 200.000 да 210 тысяч рублёў), але адпаведная пастанова Саўміна была падпісана 4 мая.

Сёлета тарыфная стаўка першага разраду падвышалася таксама 1 студзеня — са 151 тысячы да 200 тысяч рублёў (рост на 32,5%).

У студзені-чэрвені сярэднямесячны налічаны заробак склаў 3 млн. 262,6 тыс. рублёў (393 даляры), у тым ліку ў чэрвені — 3 млн. 752,1 тыс. ($452).

Лукашэнка неаднаразова патрабаваў ад урада, каб да канца года сярэдні заробак у краіне складаў не менш за 500 даляраў у эквіваленце. Апошні раз гэта патрабаванне прагучала 27 ліпеня, калі кіраўнік Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар праінфармаваў Лукашэнку, што да канца года вобласць «жалезна» выйдзе на сярэдні заробак у 480 — 500 даляраў. «480 даляраў — гэта не 500 даляраў. Напружвайце ўсіх», — заявіў Лукашэнка.

Ён прыгразіў звольніць тых кіраўнікоў, якія не выканаюць заданне па выхадзе зарплаты на 500 даляраў.

Тым часам эксперты перасцерагаюць ўлады ад неабгрунтаванага росту заробкаў. Так, у майскім паведамленні Міжнароднага валютнага фонду па выніках апошняга маніторынгу ў Беларусі адзначалася: «Імкненне да дасягнення высокіх паказчыкаў эканамічнага росту і заработнай платы можа выклікаць новы віток раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі і стварыць пагрозу сярэднетэрміновай устойлівасці бюджэту і абавязку». МВФ заклікаў урад працягваць палітыку бюджэтных абмежаванняў, якая ўжо дала станоўчыя вынікі, а таксама «дысцыплінавана палітыку ў галіне зарплаты ў дзяржсектары, у тым ліку прадпрыемствы».

"Наша ніва".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика