Пленум Вярхоўнага Суда краіны разгледзеў спрэчныя пытанні. 21.by

Пленум Вярхоўнага Суда краіны разгледзеў спрэчныя пытанні

04.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згвалтаванне — адно з самых цяжкіх злачынстваў супраць чалавека як асобы. Таму пры разглядзе такіх спраў не павінна быць памылак пры вызначэнні кваліфікацыі зробленага, а ўсе акалічнасці справы мусяць быць высветлены ад "альфы да амегі". На жаль, у беларускай судовай практыцы часам здараецца разыходжанне пры вызначэнні абставін справы, кваліфікацыі самога злачынства. Менавіта аб гэтым і ішла гаворка на сустрэчы з журналістамі ў будынку Вярхоўнага Суда краіны.

— Пасяджэнне Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прысвечана пытанню аб практыцы разгляду судамі спраў аб шэрагу злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды, — гаворыць намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Валерый КАЛІНКОВІЧ. — Адказнасць за іх рэгламентуецца паводле артыкулаў 166-170 Крымінальнага кодэкса краіны. Падчас падрыхтоўкі да Пленума была дасканала вывучана не толькі практыка айчынных судоў, але і падыходы, якія ўжываюцца ў судаводстве суседніх краін — Расіі, Украіны, Малдовы. Калі абагульніць судовую практыку, то суды ў асноўным правільна падыходзяць да вырашэння спраў, звязаных са злачынствамі ў сферы палавой недатыкальнасці. Але часам дапускаліся памылкі пры юрыдычнай кваліфікацыі ўчынку. Так, гэта датычыцца вызначэння бездапаможнага стану пацярпелай асобы, паўторнага згвалтавання. Здараецца, што няпоўна ці не да канца высвятляюцца абставіны здзейсненага злачынства. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адмены альбо змянення прысуду.

Задача Пленума — даць тлумачэнні па праблемных пытаннях, якія ўзніклі не толькі пры разглядзе спраў, але і пры зменах у заканадаўстве. У прыватнасці, гэта датычыцца наступлення адказнасці за такія правапарушэнні, правільнай кваліфікацыі абцяжарвальных абставін. Асобна вынесена пытанне прымянення працэсуальнага заканадаўства падчас разгляду гэтай катэгорыі спраў, а таксама забеспячэння правільнага і аднастайнага ўжывання судовымі органамі адпаведных нормаў заканадаўства.

Сёння гаворка ідзе пра злачынствы, што ўваходзяць у лік самых небяспечных, у выніку якіх наносіцца велізарная фізічная і маральная шкода. Асабліва гэта датычыцца малалетніх і няпоўнагадовых пацярпелых. Сярэднестатыстычны гвалтаўнік — гэта мужчына, крыху старэйшы за 30 гадоў, з адмоўным сацыяльным статусам — часта прападае ў сумнеўных кампаніях, ужывае алкагольныя напоі. Летась 9 з 10 здзяйсняліся асобамі ў нецвярозым стане. 7 з 10 гвалтаўнікоў ужо мелі раней канфлікт з законам.

За мінулы год колькасць пацярпелых па даследаваных справах дасягнула 179, у тым ліку 98 з іх былі маладзейшыя за 18 гадоў, з якіх 71 не споўнілася чатырнаццаці. Маюцца шматлікія звесткі аб тым, што людзі, якія перажылі ў дзяцінстве згвалтаванне, пазней вельмі цяжка адаптуюцца да дарослага жыцця. Таму закон мусіць быць бязлітасным да злачынцаў.

Статыстыка па злачынствах супраць палавой недатыкальнасці і волі, на шчасце, паляпшаецца. Калі па артыкулах 166-169 Крымінальнага кодэкса ў 2007 годзе было асуджана 406 асоб, то ў 2011-м — 170. Трэба зазначыць, што за пяць гадоў доля асуджаных за згвалтаванні знізілася амаль на 10%, а вось колькасць прыцягнутых да крымінальнай адказнасці за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, наадварот, павялічылася — з 25,6 да 33,5%.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згвалтаванне — адно з самых цяжкіх злачынстваў супраць чалавека як асобы. Таму пры разглядзе такіх спраў не павінна быць памылак пры вызначэнні кваліфікацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика