"Лёс лесу — у нашых руках"
04.10.2012
—
Новости Общества
|
Пад такім дэвізам ва ўсіх рэгіёнах краіны 13 лістапада па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя "Чысты лес". Яе асноўная мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і не засмечваць яго. Тое, што гэтая праблема, на жаль, застаецца вострай, пацвярджаюць лічбы. За 8 месяцаў у лясным фондзе сабрана амаль 8 тысяч кубічных метраў бытавога смецця. Большая яго частка — каля 3 тысяч кубаметраў — знаходзілася ўздоўж аўтамабільных дарог. Амаль 2 тысячы кубаметраў смецця сабрана ў месцах адпачынку і на прылеглых да іх тэрыторыях. Яшчэ 3 тысячы кубаметраў рознага бытавога смецця сабралі вакол населеных пунктаў і дачных пасёлкаў. Узяць удзел у акцыі можа любы ахвотны. Трэба толькі звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне паўдзельнічаць у ёй. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх добраахвотнікаў неабходным рыштункам, арганізуюць вываз смецця. Увогуле, нагадаем, акцыя праводзіцца ўжо чацвёрты год і паспела сабраць пастаянных удзельнікаў. Штогод у ёй бяруць удзел больш за 10 тысяч чалавек. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такім дэвізам ва ўсіх рэгіёнах краіны 13 лістапада па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя "Чысты лес". Яе...
|
|