Як зрабіць "эканомнай" сваю кватэру?. 21.by

Як зрабіць "эканомнай" сваю кватэру?

04.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сакрэты энергазберажэння

Гэтаму навучаць у школе энергазберажэння для пажылых людзей

Вучыцца ніколі не позна, а тым больш навуцы, якой у гады тваёй маладосці, па сутнасці, і не вучылі. І хіба ж не правільна зрабілі пенсіянеры, якія адгукнуліся на прапанову цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна і прыйшлі ў першую на Гродзеншчыне школу энергазберажэння для пажылых людзей?

— Наша мэта — дапамагчы ім авалодаць прыёмамі эканомнага вядзення дамашняй гаспадаркі, аптымальнага расходавання энергетычных рэсурсаў, а ў выніку скараціць свае фінансавыя затраты, — расказвае загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра Таццяна ЯНКОЎСКАЯ.

Заняткі ў школе энергазберажэння, як і ў звычайнай навучальнай установе, распачаліся ў верасні. Праўда, набор у гэтую школу праходзіў даволі своеасабліва: запрашалі ў яе не толькі праз мясцовую прэсу, але і прама на вуліцах, на рынку. На першы семінар "Актуальныя праблемы энергазберажэння сярод насельніцтва" сабралася сямнаццаць чалавек, сярод якіх быў толькі... адзін мужчына.

— Яшчэ адзін паабяцаў прыйсці на наступныя заняткі, — адзначае Таццяна Янкоўская.

Пакуль жа, так бы мовіць, "гаспадарскую хватку" праяўляюць жанчыны. Ды і няма сэнсу гэтай школе гнацца за колькасцю навучэнцаў. Галоўнае, каб гэта былі сапраўды зацікаўленыя людзі, якія, спачатку самі авалодаўшы "сакрэтамі" энергазберажэння, потым навучаць і іншых — сваякоў, знаёмых, суседзяў. Што і пацвердзілася ўжо на першым семінары, калі пасля выступленняў прадстаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкаў і "газавікоў" разгарнулася даволі вострая дыскусія ў дачыненні да ўцяплення жылых дамоў, аплаты за электраэнергію, кошту і расходавання вады ды іншых пытанняў.

На кожных занятках школы энергазберажэння плануецца дэталёва абмяркоўваць тую ці іншую тэму (наступная — "Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі") з анкетаваннем, маніторынгам на прыкладзе хатніх гаспадарак і практычнымі заняткамі па выпрацоўцы карысных звычак пад кіраўніцтвам спецыялістаў. Сумеснымі сіламі плануецца падрыхтаваць інфармацыйны буклет з парадамі па энергазберажэнні, дзе, пэўна, будуць не толькі чужыя напрацоўкі, але і штосьці карыснае з жыццёвага вопыту слухачоў школы.

Дарэчы, у занятках школы энергазберажэння ўдзельнічаюць і навучэнцы Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа. І сапраўды, для моладзі "энергазберагальныя" веды не менш важныя, чым для пенсіянераў. Ды і ўвогуле, па вялікім рахунку, вучыцца гэтаму варта ўсім, незалежна ад узросту.

Начальнік аддзела сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Наталля КАМЫШАН так пракаментавала новаўвядзенне:

— Сёння практычна ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пенсіянеры і інваліды могуць навучыцца азам абыходжання з камп'ютарам. Спадзяёмся, што і школы энергазберажэння ўслед за Ваўкавыскам з'явяцца ў іншых рэгіёнах.

Вазьміце на заметку

Некаторыя спосабы эканоміі энергарэсурсаў у хатніх умовах:

— Замяніць звычайныя лямпачкі на энергазберагальныя.

— Выключаць электрапрыборы, якія доўга знаходзяцца ў рэжыме чакання.

— Актывізаваць на камп'ютары функцыю аўтаматычнага пераходу ў "спячы" рэжым.

— Купляючы бытавую тэхніку, асаблівую ўвагу надаваць яе магутнасці, а таксама класу энергаэфектыўнасці.

— Наледзь на сценках халадзільніка на 15-20 працэнтаў павялічвае затраты электраэнергіі.

— Гатаванне ежы пад накрыўкай эканоміць каля 30 працэнтаў энергіі ў параўнанні з адкрытым посудам.

— Загружаць у пральную машыну столькі бялізны, колькі ўказана ў інструкцыі па эксплуатацыі.

— Часцей ачышчаць пылазборнік пыласоса.

— Для паляпшэння натуральнага асвятлення ў памяшканні выконваць аддзелку сцен і столі светлым тонам, асабліва там, куды мала трапляе сонечнага святла.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтаму навучаць у школе энергазберажэння для пажылых людзей Вучыцца ніколі не позна, а тым больш навуцы, якой у гады тваёй маладосці, па сутнасці, і не вучылі. І...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика