АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

04.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Верасень 2012 года быў самым цёплым за апошнія 7 гадоў. Па звестках метэаролагаў, тэмпература паветра па краіне склала 13,5 градуса, што на 1,6 градуса вышэй за кліматычную норму.

Прыватны інвестар плануе рэалізаваць праект па будаўніцтве дзвюх ветраўстановак у Смаргонскім раёне. Таварыства з абмежаванай адказнасцю "АэроСтрим" мае намер укласці больш за Br3 млрд у будаўніцтва двух ветракоў на пляцоўках, вызначаных пад закладку ветрапарку. Пляцоўкі знаходзяцца паблізу ад Крэва і Папялевічаў. Завяршыць будаўніцтва мяркуецца да канца наступнага года.

Па звестках пракуратуры, на будпляцоўках Мінска ў студзені—чэрвені гэтага года было зарэгістравана 96 выпадкаў вытворчага траўматызму з цяжкім зыходам, 14 — са смяротным.

 Ноччу 3 кастрычніка ў Керчы (Крым) аўто з беларускімі нумарамі сарвалася з абрыву, адзін чалавек загінуў. Аўтамабіль Nіssаn Раtrоl рухаўся на высокай хуткасці з боку дачнага пасёлка, у напрамку да цэнтра горада. На кароткім неасветленым участку дарогі кіроўца разагнаў аўтамабіль. Перад паваротам направа ён паспрабаваў затармазіць, аднак хуткасць машыны была вялікая. Аўтамабіль вылецеў на левую ўзбочыну дарогі, перакуліўся і, праляцеўшы больш за 20 метраў, сарваўся ўніз з абрыву. Ад удару 47-гадовы кіроўца, грамадзянін Беларусі, загінуў на месцы. Яго пасажыр быў дастаўлены з траўмамі ў гарадскую бальніцу Керчы. Паводле папярэдніх звестак, у яго пералом нагі.   ПОЎНЫ АБЗАЦ   У Вялікабрытаніі двум сябрам, якія рэгулярна наведвалі адзін і той жа рэстаран з фуршэтным прынцыпам работы, назаўсёды адмовілі ў абслугоўванні. Па назіраннях кіраўнікоў кропкі грамадскага харчавання, парачка пастаянна з'ядала ўсё, не пакідаючы нічога астатнім наведвальнікам. Рэстаран прапануе сваім кліентам самастойна сабраць для сябе страву з інгрэдыентаў, якія ёсць у наяўнасці (сырое мяса і гародніна ляжаць у вялікіх талерках, і кожны можа "сканструяваць" пачастунак на свой густ). Пасля кухар абсмажвае тое, што выбрана. Пры гэтым колькасць падыходаў не абмежавана — трэба толькі заплаціць 12 фунтаў. Як расказвае абслуговы персанал, сябры змяталі ўсё, што падавалася, пры гэтым ніколі не замаўлялі напоі і не плацілі за дадатковыя паслугі. Нядаўна дырэктар рэстарана падышоў да іх і папрасіў ніколі больш не прыходзіць. "Мы, у рэшце рэшт, не дабрачынная арганізацыя, а кампанія, якая хоча зарабіць", — сказаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялікабрытаніі двум сябрам, якія рэгулярна наведвалі адзін і той жа рэстаран з фуршэтным прынцыпам работы, назаўсёды адмовілі ў абслугоўванні. Па назіраннях...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика