Што з традыцыйных страў будзе на вашым навагоднім стале?. 21.by

Што з традыцыйных страў будзе на вашым навагоднім стале?

22.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віталь ЛЕАНОВІЧ, спецыяліст аддзела арганізацыі гандлю ўнівермага "Беларусь":

— Будзе мясная нарэзка прадукцыі Ваўкавыскага і Гродзенскага мясакамбінатаў. Абавязкова — адвараная бульба са смажанай курыцай. Дарэчы, неяк жонка рабіла бульбяныя грыбочкі. Ножка і капялюшык — з бульбы, толькі капялюшык — у "мундзіры". Запякаецца ў духоўцы. Трэба папрасіць, каб на Новы год менавіта такім чынам бульбу падавала... Хлеб — "Барадзінскі" ці "Нарачанскі". З напояў мне, па традыцыі, — трохі гарэлкі, цешчы — каньячку, жонцы — паўсалодкае шампанскае, 3-гадоваму сыну — сок. Ну і, вядома, шмат цукерак айчыннай вытворчасці!

    Таццяна УШАКЕВІЧ, загадчыца псіхалагічнай лабараторыі Мінскага гарадскога псіханеўралагічнага дыспансера:

— Традыцыйная страва, якую я гатую на кожны Новы год, — качка з яблыкамі і чарнаслівам. Сёлета думаю зрабіць пару салатаў. Адзін з іх — дакладна з морапрадуктаў, другі, пэўна, з курыцай і вінаградам... Абавязкова будуць шампанскае і мандарыны.

      Дзяніс БАРЫСАЎ, начальнік ІT-аддзела міжнароднай арганізацыі (г. Вена, Аўстрыя):

— Я нарадзіўся і вырас у Беларусі, у Мінску. Але вось ужо шмат гадоў жыву і працую ў Вене... Добра памятаю беларускі традыцыйны стол на Новы год. Але і тут, у Вене, гэтае свята не абыходзіцца без салата "аліўе" і "селядца пад шубай". Такія стравы я дазваляю сабе толькі раз на год. У астатні час — выключна здаровае харчаванне. Плюс рэгулярныя заняткі спортам — бег, хакей...

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяніс БАРЫСАЎ, начальнік ІT-аддзела міжнароднай арганізацыі (г. Вена, Аўстрыя): "Я нарадзіўся і вырас у Беларусі, у Мінску. Але вось ужо шмат гадоў жыву і працую ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика