Святло на нашай вуліцы загарэлася. 21.by

Святло на нашай вуліцы загарэлася

22.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ліст у нумар

Баюся, многія з людзей не ведаюць, з якога боку сэрца, пакуль яно не забаліць, акурат таксама і з дабротамі. Цягам дня, напрыклад, мы можам не адзін дзясятак разоў націскаць на розныя кнопкі — уключаць і выключаць электрычнасць і ўсё, што ёю сілкуецца, і не задумвацца, якая за гэтым праца. Пакуль...

У нашай вёсцы вядзецца замена лініі электраперадач. Згодна з аб'явай, на частцы вуліцы Савецкай святло павінны былі адключыць больш чым на трое сутак. Для нас гэта быў сапраўдны жах, нават, можна сказаць, канец свету, бо дні цяпер кароткія, у пяць гадзін цямнее. І што рабіць, калі ў хаце няма святла? Без яго ж не ўключыш тэлевізар, не пачытаеш, не пашыеш, не прыбярэш...

Аднак абурацца не выпадала: трэба — значыць трэба. Нехта ў гэтыя дні збіраўся ў клуб ці бібліятэку, нехта на сяло, нехта купляў свечкі...

Але ж варта было з'явіцца электраманцёрам, і мы зразумелі, што без святла доўга сядзець не давядзецца. Брыгада Максіма Міхайлавіча Кавалёва з Рагачоўскіх электрасетак крыху больш чым за паўдня "зваліла" старыя слупы і паставіла новыя. Следам да справы прыступіла брыгада Аляксандра Міхайлавіча Белага з закрытага акцыянернага таварыства "Захадэлектрасеткісэрвіс" . У гэты ж дзень — пад пранізлівым ветрам са снегам — яна праклала агульны кабель забеспячэння і падвяла правады да ўсіх дамоў.

Мы, вяскоўцы, вядома ж, радаваліся такім тэмпам, вядома ж, шкадавалі хлопцаў, бо нялёгкая ў іх работа. Яны — толькі ўсміхаліся, казалі, што самі такую выбралі.

Асабліва хочацца адзначыць іх майстра Андрэя Мечыслававіча Гарохавіка. Па-першае, ён не адседжваўся недзе ў цяпле, а, арганізаваўшы работу, вёў яе нароўні з электраманцёрамі С.У. Кутасам, А.М. Васілеўскім, А.А. Жуком, А.А. Осіпавым... А па-другое, быў вельмі прыязным да людзей. Калі нехта нешта пытаўся — адказваў, тлумачыў. Каму на рускай мове, каму на беларускай. Казаў, што родам ён са Стаўбцоўшчыны...

У выніку святло на нашай вуліцы загарэлася ўжо... назаўтра! Таму шчыры дзякуй усім, чыёй працай у нас адмяніўся "канец свету".

Соф’я Кусянкова, в. Лучын, Рагачоўскі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баюся, многія з людзей не ведаюць, з якога боку сэрца, пакуль яно не забаліць, акурат таксама і з дабротамі. Цягам дня, напрыклад, мы можам не адзін дзясятак разоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика