Зімовая творчасць. 21.by

Зімовая творчасць

05.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў ладзіцца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Выстава — гэта вынік правядзення рэгіянальных этапаў, якія прайшлі ў кожнай абласной установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

"Зіма", "Каляды Хрыстовы", "Новы год" — наведвальнікі змогуць ацаніць больш за 300 індывідуальных і калектыўных творчых работ такой тэматыкі з усіх куткоў Беларусі. Вырабы выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выцінанка, саломка, маляванка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарская лялька, мяккая цацка; кампазіцыі на калядную тэматыку, навагоднія ялінкі з розных матэрыялаў. Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя дзіцячыя працы былі прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце з удзелам кіраўніка дзяржавы для дзяцей, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці, спорце.

Выставу можна наведаць да 26 студзеня 2013 г. у выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 16. Уваход вольны.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў ладзіцца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Выстава — гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика