Грамадскі змест мастацкіх ідэй. 21.by

Грамадскі змест мастацкіх ідэй

04.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Услед за падзеяй

Асобным складнікам у фарміраванні трывалага падмурка беларуска-расійскіх зносін была і застаецца культура. Гэтае перакананне і стала лейтматывам пасяджэння "круглага стала" ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Мінску.

Да размовы, якую арганізавалі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва федэральнага агенцтва МЗС Расіі па справах СНД, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і па міжнародным супрацоўніцтве (Россупрацоўніцтва), былі запрошаны пісьменнікі дзвюх краін.

— Ужо сама тэма нашай сустрэчы — "Беларусь—Расія: вопыт і перспектывы літаратурнага супрацоўніцтва" — сведчыць пра шырокія абсягі ў стасунках літаратурна-мастацкіх выданняў, беларускіх і расійскіх кнігавыдаўцоў, — зазначыла першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. — Несумненна, літаратура з усім багаццем мастацкіх ідэй мае маштабны грамадскі характар. Гэта відавочна. Але ж літаратура — найперш імёны, яркія асобы, тыя паэты, празаікі, якія здольны праз увасабленне мастацкіх вобразаў, сімвалаў, ідэй уплываць на чытача.


Імёны — праз вершаваныя цытаты, праз зварот да канкрэтных твораў і гучалі ў час размовы за "круглым сталом". У выступленнях як расійскіх, так і беларускіх пісьменнікаў.

— Мастацкае слова, нацыянальныя літаратуры — мост садружнасці і адзінства, — зазначыў старшыня ФНКА "Беларусы Расіі" пісьменнік Валерый Казакоў. — Я прыехаў у Мінск літаральна з цырымоніі ўручэння Літаратурнай прэміі імя М. Горкага Выдавецкім домам "Литературная учёба". Прэстыжную ўзнагароду атрымаў і беларус Юрый Пяткевіч са Стаўбцоўшчыны. Яго добра ведаюць чытачы расійскіх літаратурных часопісаў.

— А нашымі аўтарамі з'яўляюцца беларускія пісьменнікі Алена Брава, Алесь Бадак, — дапоўніў калегу галоўны рэдактар "Сибирских огней" Уладзімір Беразеў. — Мы друкавалі аповесць Васіля Быкава, апавяданні мінчанкі Наталлі Валністых.

А часопіс "Наш современник", пра гэта распавёў першы намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Казінцаў, рыхтуе чарговы "беларускі" нумар. Дарэчы, традыцыя доўжыцца, пачынаючы з 2004 года. Шмат цікавага ў беларуска-расійскіх літаратурных стасунках здзейснена "Литературной газетой". Пра што гаварыў у Расійскім цэнтры навукі і культуры намеснік галоўнага рэдактара "ЛГ" Алесь Кажадуб.

Але ўсе крокі ўмацавання садружнасці, як заўважыў вядомы беларускі пісьменнік Алесь Савіцкі, не прыносяць плёну без усведамлення вытокаў еднасці, гістарычнай памяці народаў Расіі і Беларусі, без фарміравання трывалага духоўнага падмурка ў развіцці літаратурных зносін. Яшчэ адна тэма, яшчэ адзін праект "круглага стала" — знаёмства з кнігай "З думай пра Радзіму". Гэтым зборнікам твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў Выдавецкі дом "Звязда" распачаў серыю "Сугучча сэрцаў", якая поруч з беларускай літаратурай прадставіць літаратуры народаў СНД апошніх дзесяцігоддзяў.

Выступаючы на пасяджэнні "круглага стала", кіраўнік нацыянальнай культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" Сяргей Кандыбовіч зазначыў, што і ў Маскве, дзе, згодна з апошнім перапісам, пражывае больш як 60 тысяч беларусаў, гатовы таксама сустракаць пісьменнікаў з Беларусі, ладзіць розныя мастацкія імпрэзы і творчыя сустрэчы.

Кастусь ЛАДУЦЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобным складнікам у фарміраванні трывалага падмурка беларуска-расійскіх зносін была і застаецца культура. Гэтае перакананне і стала лейтматывам пасяджэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика