"Лёд хрусцеў, а я поўз". Віцебскі выратавальнік тануўшага хлопчыка распавёў, як гэта было. 21.by

"Лёд хрусцеў, а я поўз". Віцебскі выратавальнік тануўшага хлопчыка распавёў, як гэта было

16.01.2014 18:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выратаваў хлопчыка 21-гадовы жыхар абласнога цэнтра Аляксандр Жолудзеў. Ці разумеў ён, што сам можа патануць? Што адчуваў, калі кінуўся на дапамогу? Аб гэтым і іншым наш карэспандэнт распытаў героя. Што цікава: ён аказаўся… суседам аўтара гэтых радкоў - жыве ў доме на праспекце Люднікава.

- Так, плаваць я, вядома, умею - другі разрад маю. У школьныя гады запомніліся заняткі па прадмеце "Асновы бяспекі жыцця". Памятаю, як прафесійныя выратавальнікі расказвалі, што трэба рабіць, калі, не дай Бог, нешта здарыцца… Бачыце, спатрэбілася. А ў той дзень выпадкова ўсё адбылося. Я і мой таварыш ішлі па мосце. Раптам пачулі гучныя крыкі аб дапамозе. З моста, з вялікай вышыні ў вадзе я нічога не бачыў, бо ў мяне са зрокам праблемы. Заўважыў спачатку санкі… Мы пабеглі на крык. Хвіліны за тры дабеглі да берага. Я скінуў куртку, абутак, лёг на лёд, дапоўз да палонкі… Калі б ішоў, а не поўз, з маёй вагой 90 кілаграмаў мог бы, напэўна, праваліцца ў ваду. Лёд хрусцеў, а я поўз, - расказвае Аляксандр.

Калі ўжо выцягнуў малога з вады, да месца надзвычайнага здарэння падышлі жанчына і хлопец. Першая зняла з сябе кашулю і надзела на хлопчыка, а малады мужчына даў яму куртку. Апошні выклікаў выратавальнікаў і "хуткую". Каб сагрэцца, пакуль чакалі прыезду спецыяльных службаў, зайшлі ў будынак аўтазапраўкі. Як расказаў Саша, ён вельмі замерз тады. На "хуткай" хлопчыка павезлі ў бальніцу. А прадстаўнік МНС запісаў імя, прозвішча і адрас выратавальніка.

Папрасіў героя трохі расказаць пра сябе.

- Вучыўся ў віцебскай сярэдняй школе №3, скончыў ліцэй №1 па спецыяльнасці "аператар станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем". Паўгода папрацаваў станочнікам на віцебскім заводзе "Эвістар", трохі ахоўнікам - у забаўляльнай установе. Зараз, можна сказаць, шукаю працу па душы. Халасты, - сціпла расказвае хлопец.

Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, па добрай традыцыі такіх неабыякавых і смелых людзей, якія прыходзяць на дапамогу іншым, звычайна заахвочваюць. Праўда, Аляксандр не лічыць, што заслужыў чагосьці. Яго больш хвалюе здароўе хлопчыка.

- Я раней яго не ведаў. Толькі ад журналісткі з тэлебачання, якая на наступны дзень гутарыла са мной, даведаўся, што ў хлопчыка па імені Ігар усё добра. А потым у тэлевізійных навінах пачуў, як доктар расказваў, што малога хутка выпішуць. Можа, сёння пад'еду ўбальніцу да Ігарка, пагляджу, як ён.

Напрыканцы размовы хлопец прызнаўся, што… і раней выратоўваў людзей, якія танулі. Летам мінулага года разам з сябрамі выцягнулі з ракі мужчыну. І каля дачы, у вёсцы Межава Аршанскага раёна, дастаў з вады дзяўчыну. Упэўніўшыся, што з гэтымі людзьмі ўсё добра, наш герой сціпла сыходзіў.

Словам, Аляксандр - малайчына! Ён здольны імгненна прымаць правільныя рашэнні і рабіць "звычайныя цуды"!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлопец прызнаўся, што і раней выратоўваў людзей, якія танулі.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика