Трагічна загінуў Станіслаў Ляшковіч, наш зямляк, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР
13.03.2014
—
Новости Общества
|
Станіслаў Ляшковіч (1932-2014). З Расіі прыйшла сумная вестка. 21 студзеня трагічна загінуў Станіслаў Ляшковіч, наш зямляк, аўтар “Рэгіянальнай газеты”, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР.Станіслаў Ляшковіч нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Леснікі былога Плешчаніцкага раёна пры самай дзяржаўнай мяжы паміж СССР і даваеннай Польшчай. У 1948 годзе разам з сям’ёй пераязджае ў Абадоўцы, бліжэй да сваякоў. У 1951 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы ў Ільі (быў аднакласнікам будучага настаўніка і паэта Івана Лашуткі) паступае ў лётнае вучылішча ў Армавіры. У 1962-1964 гадах – перагоншчык самалётаў з Далёкага Усходу ў заходнюю частку СССР. Ад 1964 да 1987 года – лётчык-выпрабавальнік. Заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР. Пасля выхаду на пенсію займаўся фермерствам. У 2000 годзе пераехаў у Расію, у горад Ніжні Ноўгарад, дзе жыў да самай смерці. Пакінуў жонку, двух сыноў, унука і ўнучку. Станіслаў Канстанцінавіч заўсёды меў яркую грамадскую пазіцыю. Ці тычылася гэта бяздумнай ліквідацыі поймы Віліі ля Вілейкі, якую спынілі дзякуючы ўмяшальніцтву Ляшковіча, ці барацьбе за экалагічнае гаспадаранне ў Расіі і Беларусі – Ляшковіч змагаўся за ўвядзенне новых бясшкодных для чалавека і наваколля тэхналогій у сельскай гаспадарцы, ці аднаўленне памяці бязвінна рэпрэсаваных сталінскім рэжымам. Апошні час ён жыў ідэяй аднаўлення помніка паўстанцам 1863 года ў Ільі. Хадзіў па кабінетах чыноўнікаў у Вілейцы і Мінску. На аднаўленне гэтага помніка, знішчанага ў 60-я гады мінулага стагоддзя савецкай уладай, аддаваў свае зберажэнні. Станіслаў Ляшковіч прыязджаў на сваю радзіму штогод. Бывала, па некалькі разоў. Больш гэтага, на вялікі жаль, ужо не будзе. Раніцай 21 студзеня, ідучы ў свой гараж, ён трапіў пад састаў электрычкі. Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Станілава Ляшковіча, яго знаёмым і сябрам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Расіі прыйшла сумная вестка. 21 студзеня трагічна загінуў Станіслаў Ляшковіч, наш зямляк, аўтар “Рэгіянальнай газеты”, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР.
|
|