Імя Рыгора Барадуліна збіраюцца надаць вуліцы Школьнай, дзе знаходзіцца лецішча паэта. Ушацкія райвыканкам і райсавет дэпутатаў накіравалі ліст у тапанімічную камісію пры Савеце міністраў Беларусі аб магчымасці ўжывання транслітарацыі пры перакладзе плануемай назвы на рускую мову.
Калектыў Ушацкай сярэдняй школы правёў сход, які вырашыў надаць іхняй установе адукацыі імя народнага паэта.
Ва Ушацкім музеі народнай славы імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Лабанка плануецца пашырыць гісторыка-біяграфічную частку экспазіцыі, прысвечаную знакамітаму земляку.
Нагадаем, што нядаўна Віцебская абласная рада грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны" звярнулася да прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова з прапановай ушанаваць памяць Генадзя Бураўкіна.