Былога актывіста "Моладзі БНФ" затрымалі ў Баранавічах па вяртанні з Украіны. 21.by

Былога актывіста "Моладзі БНФ" затрымалі ў Баранавічах па вяртанні з Украіны

15.12.2014 15:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота: www.svaboda.org
Зміцер Палойка асуджаны на 10 сутак. 11 снежня яго затрымалі на баранавіцкім вакзале, калі ён вяртаўся з Украіны.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў ізалятары часовага ўтрымання Баранавічаў.

"Зміцер Палойка ўжо чацьвёрты дзень знаходзіцца ў нас. Ён асуджаны за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі", - паведаміў дзяжурны ІЧУ Баранавічаў Дзьмітры Дранчук.

Падрабязнасці затрыманьня Дзьмітры Дранчук распавесьці адмовіўся. Але сказаў, што ніякага ціску на сям'ю Зьмітра Палойкі не аказваецца.

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў "Радыё Свабода", што заўтра да Змітра Палойкі пойдзе адвакат - тады стануць вядомыя акалічнасьці затрымання.

"У Баранавічах Зміцер Палойка быў актывістам. Браў удзел у розных мерапрыемствах, у тым ліку і ў пікетах. Але Зміцер адышоў ад гэтых спраў, паехаў працаваць за мяжу. Быў пэўны час у Маскве. Апошнія паўгады - у Кіеве", -
распавёў Сяргей Гойша.

Пра прычыну затрымання, паводле праваабаронцы, пакуль можна толькі здагадвацца. Зміцер Палойка ехаў у Баранавічы, каб прадаць там сваю кватэру. Пасля гэтага хлопец меркаваў вярнуцца ў Кіеў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавічах Зміцер Палойка быў актывістам. Браў удзел у розных мерапрыемствах, у тым ліку і ў пікетах, але потым адыйшоў ад гэтых спраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика