Найстарэйшая моладзевая арганізацыя "Малады Фронт" справіла 18-годдзе, прайшлі яе "заручыны" з воляю. 21.by

Найстарэйшая моладзевая арганізацыя "Малады Фронт" справіла 18-годдзе, прайшлі яе "заручыны" з воляю

07.09.2015 10:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На святкаванне паўналецця ў чалавечым вымярэнні найстарэйшай моладзевай арганізацыі ў Беларусі «Малады Фронт» сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Тут былі і заснавальнік арганізацыі Павел Севярынец, і сённяшні сустаршыня Зміцер Дашкевіч, і тыя, хто вылучаўся на вулічных акцыях канца 90-х — пачатку 2000-х, і тыя, хто перад судом адказваў за існаванне арганізацыі ў 2007-м, і тыя, хто сёння называе сябе актывістам арганізацыі. Святочная вечарына прайшла нядзельным вечерам у Мінску.


Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Усе суразмоўцы, колішнія актывісты арганізацыі распавядаюць, што калі б не досвед, атрыманы ў арганізацыі, калі б не завышаныя патрабаванні да сябе праз сяброўства ў МФ, — жыццё іх было б іншым. Так, Зміцер Дашкевіч мяркуе, што мог бы быць звычайным хлопцам:

— Можа б і ў турме пасядзеў бы ўжо, як і значная частка маіх аднагодак і не па палітычных матывах. А Малады Фронт даў мне ідэю і сэнс усяго жыцця, праз МФ я прыйшоў да Бога і пачаў хадзіць у царкву. І думаю, што ў мяне, як і ў большасці маладафронтаўцаў арганізацыя і досвед у ёй атрыманы будуць у сэрцы ўсё жыццё.

Вядомая маладафронтаўка Людвіся Атакулава ўпэўненая, што без арганізацыі ў яе жыцці ўсё было б іншым: «Не было б гэтых сяброў, людзей, прыяцеляў. Уся мая асоба сфармаваная тут».

Старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў на стыку тысячагоддзяў таксама ўдзельнічаў у дзейнасці арганізацыі. Ён упэўнены, што ў той час гэта была выдатная сацыялізацыя. «Гэта была вясёлая і карысная школа, якая ў рэшце і прывяла мяне ў палітычную аналітыку. Каб не „Малады Фронт“ скончыў бы я свой гістфак і пайшоў бы выкладаць у школу», — распавёў Мельянцоў.



Павел Севярнец узгадвае 2001 год, калі яму давялося прайсці супрацьстрэсавую падрыхтоўку.


Прагляд фотаздымкаў розных часоў.


Сустаршыня арганізацыі Зміцер Дашкевіч з дачкой.


«Выбарчы бюлетэнь» па выбарах нявесты «Маладога Фронту».





Дзеткі маладафронтаўцаў.

Сам заснавальнік арганізацыі Павел Севярынец праз 18 год, несучы цяжар адказнасці за тысячы маладафронтаўцаў усіх часоў, ганарыцца людзьмі, разам з якімі быў у арганізацыі:

— Сёння я з гонарам гляджу на сяброў, прыяцеляў, паплечнікаў, якія адбыліся як палітыкі, даследчыкі, прыдпрымальнікі, журналісты, і разумею, што ўсё, што было, — не дарма. І самае прыкрае, за што мне сорамна за ўсе гэтыя гады, — гэта Плошча 2010 года, калі заклікалі людзей, а самі добра не падрыхтаваліся.

І пакуль маладафронтаўцы розных часоў баялі байкі, Севярынец марыў пра 100- тысячную моладзевую арганізацыю, якая адзіным рухам будзе бараніць незалежнасць Беларусі і свабоду беларусаў. А некаторыя маладафронтаўцы выказвалі ўпэўненасць у тым, што арганізацыю даўно трэба было б закрыць, бо сённяшнія «правал і занядбанне проста псуюць колішнюю славу сапраўды годнай арганізацыі».

Сярод баек, прагляду фотаздымкаў і ўспамінаў пра былыя часы Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч правялі заручыны арганізацыі. Шляхам галасавання прысутныя абіралі «нарачоную». У выбарчым бюлетэні прысутнічалі Вера, Воля, Надзея і Любоў. Большасцю галасоў было вырашана звязаць будучыню паўнагадовага «Маладога Фронту» з воляй.


Павел Севярынец спявае "Магутны Божа".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тут былі і заснавальнік арганізацыі Павел Севярынец, і сённяшні сустаршыня Зміцер Дашкевіч, і тыя, хто вылучаўся на вулічных акцыях канца 90-х - пачатку 2000-х....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика