Дэлегацыя крупчан узяла ўдзел у Барысаўска-Слуцкіх чытаннях у Мар’інай Горцы . 21.by

Дэлегацыя крупчан узяла ўдзел у Барысаўска-Слуцкіх чытаннях у Мар’інай Горцы

12.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прысвячаліся яны тэме «Моладзь: свабода і адказнасць». Падчас правядзення гэтага форуму абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, звязаных з праблемамі падрастаючага пакалення і далейшага аб’яднання намаганняў царквы, грамадства і дзяржавы ў зацвярджэнні традыцыйных духоўна-маральных і культурна-гістарычных каштоўнасцей беларускага грамадства. Арганізатарамі чытанняў выступілі Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Барысаўская і Слуцкая епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Пухавіцкі райвыканкам.

У прэзідыуме – члены Мінаблвыканкама, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, кіраўнік Цэнтра праваслаўнай асветы Прападобнай Ефрасінні Полацкай Аляксандр Бройка. Удзел у рабоце форуму прыняло больш 400 чалавек – прадстаўнікоў кіраўніцтва 15 раёнаў вобласці, якія ўваходзяць у юрысдыкцыю Барысаўскай і Слуцкай епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы: намеснікі старшыняў райвыканкамаў па ідэалогіі і начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Дэлегацыю крупчан прадстаўлялі работнікі бібліятэкі, цэнтральнай раённай бальніцы, Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, настаўнікі.

Напачатку ў храме святога благавернага князя Аляксандра Неўскага адбыўся малебен. Затым удзельнікі форуму накіраваліся ў раённы Цэнтр культуры, дзе азнаёміліся з выставамі метадычнай і духоўнай літаратуры, работамі юных мастакоў – пераможцаў конкурсу «Прыгажосць Божага свету», тут жа даваліся майстар-класы.

На плянарным пасяджэнні з прывітальнымі словамі выступілі намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін і епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, выконваючы абавязкі старшыні Пухавіцкага райвыканкама Аляксандр Ласевіч. У выступленнях адзначалася добрая традыцыя такіх чытанняў, гаварылася аб тым, што яны праходзілі ўжо ў гарадах Барысаў, Жодзіна, Смалявічы, а ўсе прысутныя заклікаліся да актыўнага адкрытага дыялогу.

Падчас выступленнняў тэму «Хрысціянскія пісьменнікі аб выхаванні дзяцей» раскрыў пратаіерэй Уладзімір Башкіраў, загадчык кафедры багаслоўскіх дысцыплін інстытута тэалогіі БДУ, доктар багаслоўя. «Хрысціянскія каштоўнасці ў светапоглядзе сучаснай моладзі: праблема веры і даверу да свету» – такой была тэма выступлення доктара філасофскіх навук, прафесара, загадчыка кафедры філасофіі і метадалогіі гуманітарных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Марыны Мажэйка. Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, кандыдат культуралогіі Аляксандр Суша гаварыў аб патэнцыяле навукова-праектнай дзейнасці моладзі.

Чытанні падоўжыліся ў секцыйным фармаце. Слуцка-Салігорскую епархію ў складзе кіраўніцтва секцый прадставілі: кіраўнік епархіяльнага аддзела па справах моладзі іерэй Павел Сяргееў (секцыя «Царква і моладзь»), кіраўнік лагера «Святая Русь» і духоўнік Прэабражэнскага брацтва Нясвіжскага благачыння пратаіерэй Алег Абрамовіч (секцыя сямейнага выхавання і дашкольных устаноў), кіраўнік епархіяльнага аддзела адукацыі і катэхізацыі пратаіерэй Георгій Пятроўскі (секцыя ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных устаноў), благачынны Капыльскай царкоўнай акругі пратаіерэй Сергій Чарны (секцыя ўстаноў культуры), благачынны Любанскай царкоўнай акругі пратаіерэй Аляксандр Драгун (секцыя «Царква і армія»), кіраўнік прэс-службы епархіі іерэй Андрэй Еўшаль (секцыя «Царква і СМІ»), памочнік благачыннага Слуцкай царкоўнай акругі па сацыяльным служэнні пратаіерэй Аляксандр Шклярэўскі (секцыя «Вопыт супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя»).

Бясспрэчна, што работа з моладдзю няпростая, але гэта самы важны прыярытэт у сённяшняй дзейнасці многіх і многіх. Маладым трэба несці тыя ідэі, якія будуць для іх прыцягальнымі, варта навучыцца гаварыць зразумелай для іх мовай. Прадметам роздуму сталі і суадносіны чалавечай свабоды і маральнай адказнасці. Была абмеркавана наступная праблема: ці можа існаваць чалавечая свабода без адказнасці маральнай, і ці нясе чалавек маральную адказнасць, які не мае свабоды?

Пры падвядзенні вынікаў работы секцый усе адказныя за іх правядзенне адзначалі, што прайшлі яны з вялікай карысцю ў прадуктыўнай і канструктыўнай абстаноўцы, змястоўна, крэатыўна, захапляльна, многае ўзята на ўзбраенне.

На чытаннях прысутнічалі ўсе благачынныя Слуцка-Салігорскай епархіі, памочнікі благачынных, кіраўнікі епархіяльных аддзелаў. Правячага архіерэя суправаджаў сакратар епархіі пратаіерэй Мікалай Лабынько.

Прымаючы выніковы дакумент, епіскапы Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін і Слуцкі і Салігорскі Антоній адзначылі, што патэнцыял відавочны, як відавочна перспектыва новых спраў і ідэй, новых прапаноў і накірункаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прысвячаліся яны тэме «Моладзь: свабода і адказнасць». Падчас правядзення гэтага форуму абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, звязаных з праблемамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика