На абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды аршанскія школьнікі атрымалі 34 дыпломы. 21.by

На абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды аршанскія школьнікі атрымалі 34 дыпломы

15.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах аршанскія школьнікі атрымалі 34 дыпломы 1-3 ступеняў.


Лепшыя знаўцы геаграфіі Аляксандр Ракаў і Ірына Віктаровіч

Далейшыя выпрабаванні чакаюць тых хлопцаў і дзяўчат, што падняліся на найвышэйшую і другую ступені п’едэстала. Бліскучыя веды паказалі Яна Барвянкова з сярэдняй школы № 9, Кацярына Краўцова з СШ № 13, навучэнец гімназіі № 2 Рыгор Пашкевіч і Ксенія Шастакова з СШ № 21. Яны сталі пераможцамі і ўладальнікамі дыпломаў 1-й ступені на абласных алімпіядах па англійскай мове, фізічнай культуры і здароўі, гісторыі і ма­тэматыцы.

Хутка 13 нашых юных інтэлектуалаў сустрэнуцца са школьнікамі з іншых рэгіёнаў краіны. А пакуль аршанцы разам за настаўнікамі рыхтуюцца да фінальнага этапа алімпіяд па інфарматыцы, французскай, англійскай, кітайскай мовах, гісторыі, ма­тэматыцы, геаграфіі, працоўным навучанні, грамадазнаўстве, фізічнай культуры і здароўі.
Нагадаем, што трэці этап алімпіяд па геаграфіі, рускай мове і літаратуры прымала Орша. Мовазнаўцы паказалі выдатнае валоданне словам і заваявалі чатыры дыпломы 3-й ступені.

Добра выступіла і аршанская каманда географаў: у яе скарбонцы тры ўзнагароды. Дыпломы 3-й ступені атрымалі дзевяцікласнікі Ірына Віктаровіч (СШ № 14) і Мацвей Бабянкоў (СШ № 2). У трэці раз у абласной алімпіядзе ўдзельнічаў вучань 11 класа СШ № 13 Аляксандр Ракаў. У мінулым годзе Саша быў дыпламантам 3-й ступені. Двойчы: у 2017 г. і сёлета – атрымліваў дыпломы 2-й ступені. На рэспубліканскую алімпіяду хлопец адабраўся ўпершыню. «Геаграфія – адзін з любімых школьных прад­метаў, – дзеліцца Аляксандр. – Самае складанае пры падрыхтоўцы да іспытаў было сабрацца, эмацыянальна падрыхтаваць сябе і не разгубіцца ў адказны момант. Наша алімпіяда складаецца з трох этапаў: практычнага, мультымедыя, тэарэтычнага». Настроены ў наступным годзе зноў прайсці на абласную алімпіяду і змагацца за права выступіць на рэспубліканскай і дзевяцікласнікі.

Поспехаў, аршанцы!

Марына СЯМАШКА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах аршанскія школьнікі атрымалі 34 дыпломы 1-3 ступеняў. Далейшыя выпрабаванні чакаюць тых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика