Людзі Смаргоншчыны: Ігар Пятровіч Шчасны. 21.by

Людзі Смаргоншчыны: Ігар Пятровіч Шчасны

23.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 верасня 1975 года першы раз у школу крочыў шасцігадовы хлопчык. Шлях яго быў няблізкі – ажно з суседняй вёскі. Напэўна, як усе першакласнікі, хлопчык адчуваў сябе надзвычай дарослым і важным. Гэта ж не жартачкі – школьнік ужо! Ці прадчуваў дырэктар Суцькаўскай дзесяцігодкі Мікалай Шунько, які вітаў дзетак на школьным ганку, што некалі хлопчыка Ігара будуць зваць не інакш як Ігар Пятровіч, і што той пасля многіх гадоў вучобы і працы ўзначаліць раённае ўпраўленне адукацыі? Менавіта на гэтым тыдні віншаванні з юбілеем ад калег, вучняў, родных і сяброў прымае Ігар Шчасны.

Ігар Пятровіч пасля Суцькаўскай школы паступіў на гістарычны факультэт універсітэта імя Янкі Купалы, а потым вярнуўся ў Смаргонь, каб знаёміць вучняў з любімым прадметам. Выкладаў гісторыю спачатку ў школе №6, потым перайшоў у гімназію. А праз тры гады вярнуўся ў шостую школу, толькі ўжо дырэктарам.

Игорь Счастный2.jpg

Настаўніка Ігара Пятровіча паважалі за прынцыповасць, добразычлівасць, лёгкасць характару і працавітасць. Бывала, ва ўсіх свята, Новы год, напрыклад, а ён 1 студзеня ўжо ў школе, расказвае сваім алімпіяднікам пра чарговую гістарычную падзею. А вучні і рады б адпачыць, але ж дыпломаў хочацца, азарт захліствае. А вынікі ў юных гісторыкаў былі. Некалі Ігар Пятровіч спрабаваў весці асабістую статыстыку, ды кінуў. Яго вучні перамагалі на рэспубліканскіх алімпіядах, у якасці пераможцаў паступалі ў ВНУ, займаліся навуковай працай. Ігар Шчасны прызнаецца, што падабалася назіраць за станаўленнем вучняў. 

Игорь Счастный3.jpg

“Бачыш, што дзіця здольнае, што пакажа добры вынік, а пасля прыглядаешся: ці захоча яно гэтых вынікаў, ці гатова да працы? Часта для паглыбленай працы я выбіраў вучняў ціхіх, не “зорных”. І кожны раз дзіўна бачыць, як раскрываецца хлопчык ці дзяўчынка, як загараюцца ад першых перамог і з’яўляецца вера ў далейшы поспех”.

Безумоўна, добра памятае Ігар Пятровіч самы першы свой клас, хоць папрацаваў з гэтымі вучнямі толькі іх апошні школьны год. А найбольш прывязаўся да дзяцей, у якіх быў класным кіраўніком з 5 па 11 класы. Гэта выпускнікі 2004 года. Напярэдадні дня нараджэння ён атрымаў лепшы настаўніцкі падарунак: паведамленне ад сваёй выпускніцы:

“Ігар Пятровіч, хачу выказаць вам падзяку! Дзякуй, што яшчэ ў дзявятым класе забралі мяне на гісторыю. Скончыла гістарычны з чырвоным дыпломам . Паступіла ў магістратуру. Цяпер закрыла першую сесію на дзявяткі, і зноў успамінаю вас з цяплом”.

Игорь Счастный4.jpg

Школьнае жыццё не абмяжоўвалася толькі ўрокамі і дадатковымі заняткамі. Разам з вучнямі і іншымі настаўнікамі Ігар Пятровіч удзельнічаў у турзлётах, паходах, фестывалях, гульнях КВЗ. Ён і зараз знаходзіць час, праўда, рэдка, для валейбола ці адпачынку на прыродзе з палаткамі. Сапраўдны спакой дораць яму паездкі да бацькоў у родную вёску Сялец.

На пасадзе начальніка ўпраўлення адукацыі Ігар Шчасны працуе чацвёрты год. Сам жартуе, што гэта найлепшы тэрмін – ужо сур’ёзна паглыбіўся ва ўсе пытанні, але яшчэ не паспеў абрасці догмамі і стэрэатыпамі. 

“Ведаеце, - расказвае імяніннік, - мне падабалася працаваць настаўнікам, я любіў работу дырэктара, і мне цікава на сённяшняй пасадзе. На адным месцы пачуцці прытупляюцца. І тады кідаеш сабе пэўны выклік: ці змагу я скокнуць вышэй? Цяпер упэўнены: я магу вучыць, магу кіраваць. Што будзе далей? Хто ведае?”

Игорь Счастный.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара і з архіва Ігара ШЧАСНАГА. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня 1975 года першы раз у школу крочыў шасцігадовы хлопчык. Шлях яго быў няблізкі – ажно з суседняй вёскі. Напэўна, як усе першакласнікі, хлопчык адчуваў сябе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика