Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Анлайн-трансляцыя. 21.by

Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Анлайн-трансляцыя

22.11.2019 11:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Анлайн-трансляцыя

Скрыншот з вiдэа

Жывая трансляцыя з Катэдральнага пляцу распачнецца ў 9.30 і завершыцца пасьля 17.00. Эфір будуць весьці журналісты СвабодыБелсату.  Ва ўрачыстасцях прымуць удзел прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Петрышэнка

РЕКЛАМА

Праграма на 22 ЛІСТАПАДА

8.30 – Вынас трунаў з паўстанцамі 1863–1864 гадоў з дзядзінцу Ніжняга замку (Палацу ўладароў). Урачыстае шыхтаванне на Катэдральнай плошчы (Katedros aikštė).

8.40 – Унясенне трунаў у катэдральны сабор Святых Станіслава і Уладзіслава (Катэдральная плошча 1, Katedros aikštė 1).

9.00 – Грамадскае развітанне.

11.45 – Прыбыццё ў катэдральны сабор афіцыйных асобаў і замежных дэлегацыяў.

12.00 – Урачыстая святая імша, у якой возьмуць удзел беларускія, літоўскія і польскія біскупы. Імшу служыць віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас. Уваход у катэдральны сабор зробяць абмежаваным, будзе ладзіцца відэатрансляцыя на экране на Катэдральнай плошчы. Пасля імшы афіцыйныя асобы выступяць з развітальнымі прамовамі.

13.20 – Вынас трунаў са святыні. Жалобная працэсія на могілкі Росы па вуліцах Т. Урублеўскага (Т. Урублеўскё, T. Vrublevskio g.), Свінтарога (Швянтарагё, Šventaragio g.), Замкавай (Піліес, Pilies g.), Вялікай (Дзіджоі, Didžioji g.), Вастрабрамскай (Аўшрос Варту, Aušros Vartų g.), Пялясос (Pelesos g.) і Расу (Rasų g.).

РЕКЛАМА

14.00 – Прыпынак жалобнай працэсіі каля Вострай брамы на вул. Вастрабрамскай 14 (Aušros Vartų g.14). Спевы на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

14.30 – Прыбыццё жалобнай працэсіі на Росы, вул. Расу 32 (Rasų g. 32). Уваход на могілкі абмяжуюць, будзе ладзіцца відэатрансляцыя цырымоніі.

14.40 – Унясенне трунаў у капліцу на Росах, апошняе развітанне.
Заканчэнне афіцыйнай часткі перапахавання. Памятны салют у гонар паўстанцаў 1863–1864 гадоў, а таксама ўсіх, хто змагаўся і загінуў за Свабоду.

16.00 – Капліцу на Росах, у якой пахаваюць паўстанцаў, адкрыюць для грамадскага наведання.

20.00 – Канцэрт гурта «Dzieciuki» ў музычным тэатры «Legendos klubas» на вул. Кальварыйскай 85 (Калварыю 85, Kalvarijų g. 85).

Нагадаем, у 2017 годзе падчас раскопак на гары Гедзіміна ў Вільні літоўскія археолягі выявілі парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку іхніх лідэраў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага. У сакавіку 2019 году літоўскія даследнікі пацвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага мэтадам выключэння астатніх, а таксама праз супастаўленне ўзросту, метаду смяротнага пакарання і параўнання чэрапу з фатаздымкам.

Чытайце таксама: В Вильнюсе археологи нашли могилы, где может быть захоронен Кастусь Калиновский i

Известные белорусы подписались за перезахоронение Калиновского в Беларуси. А что думаете по этому поводу вы?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 лістапада ў Вiльні адбываецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстання 1863–64 гадоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика