На вяртанне алімпійскіх медалёў Дзевятоўскі і Ціхан патрацілі $400 тысяч
24.03.2010 14:39
—
Новости Спорта
|
За два гады разгляду ў судзе справы Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана супраць Міжнароднага алімпійскага камітэта беларускія спартоўцы патрацілі на судовыя разбіральніцтвы каля 400 тысяч долараў. Пра гэта Еўрарадыё расказаў Вадзім Дзевятоўскі.
Вадзім Дзевятоўскі: "Калі браць усё, што мы з Іванам заплацілі, то гэта каля 400 тысяч долараў". Праўда, кажа спартсмен, гэта былі не толькі іх асабістыя сродкі. Вадзім Дзевятоўскі: "Пачыналі плаціць мы – каля 50 тысяч мы заплацілі. Потым дапамагалі спонсары, людзі, якія перажываюць, хварэюць. А напрыканцы таварыства "Дынама" вялікую падтрымку аказала. Апошнія грошы, гэта каля 90 тысяч, мы ўжо ўзялі пад заклад. Бо ўжо ўсе ліміты былі вычарпаныя". Нагадаем, што за ўжыванне допінгу падчас Алімпіяды ў Пекіне беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана Міжнародны алімпійскі камітэт пакараў пажыццёвай дыскваліфікацыяй. І пазбавіў заваяваных медалёў. Спартоўцы не пагадзіліся з абвінавачваннем і падалі на МАК у суд. Апошняе судовае паседжанне па гэтай справе праходзіла ў судзе Лазаны 25-27 студзеня 2010 года. Рашэнне суда, па словах Дзевятоўскага, ім павінны абвясціць цягам вясны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так