Беларускія баскебалісткі атрымалі 100 тыс. даляраў ад МАК
07.10.2010 10:48
—
Новости Спорта
|
Міністр спорту і турызму Алег Качан лічыць удалым выступленне беларускіх баскетбалістак на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. «Было шмат цяжкасцей, але яны змаглі ўстаяць у гульнях супраць моцных сапернікаў», — адзначыў Качан на ўшанаванні зборнай у Мінспорту 6 кастрычніка. Міністр асобна спыніўся на перамозе над зборнай Расіі ў чвэрцьфінале. «Гэтая перамога для нас усіх была важная яшчэ і таму, што ў гэты час прэзідэнт сустракаўся з расійскімі СМІ і аб перамозе было аб’яўлена фактычна на ўвесь былы Савецкі Саюз», — сказаў Качан. Паводле слоў міністра, сам ён у гэты час знаходзіўся ў прыёмнай прэм’ Прайграны Чэхіі паўфінал паказаў, што ў гасцях трэба быць на галаву вышэйшымі за ўсіх, сказаў Качан. «Нам не хапіла крыху, але ўсе бачылі, хто куды свістаў», — падкрэсліў ён. Гульцам былі ўручаны падзякі міністра і прэміяльныя (каля 14 млн. рублёў кожнай), якія, паводле слоў Качана, дапамогуць «падтрымаць бюджэт і загаіць траўмы».Памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першы Галоўны трэнер зборнай Анатоль Буяльскі адзначыў, што сёлета «пазітыву было нашмат больш, чым негатыву». «Прэтэнзіі будуць прад’яўлены ў рабочым парадку, у пісьмовым выглядзе і ў трох асобніках, інакш мерапрыемства можа зацягнуцца», — з доляй іроніі сказаў Буяльскі. Ён адзначыў узросшую падтрымку балельшчыкаў і рост іх свядомасці: «Усе разумеюць: як бы ні выступала каманда, яе трэба падтрымліваць увесь час, пакуль яна гуляе, а пасля ўжо можна прад’яўляць прэтэнзіі». «Я, напэўна, самы шчаслівы чалавек, таму што працую з гэтай камандай. Любіце яе яшчэ больш», — заклікаў Буяльскі.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр спорту і турызму Алег Качан лічыць удалым выступленне беларускіх баскетбалістак на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. «Было шмат цяжкасцей, але яны змаглі ўстаяць...
|
|