Лёгкаатлеты спаборнічалі пад дажджом (+фота)
09.10.2011
—
Новости Спорта
|
Нягледзячы на дрэннае надвор'е – холад і дождж – міжнародны лёгкаатлетычны турнір адбыўся на стадыёне. Учора, 8 кастрычніка, першы дзень спаборніцтваў прынёс спартсменам нашага рэгіёна першыя медалі. Ганна Сарока з Вілейкі перамагла ў бегу на 400 метраў у малодшай узроставай групе (1996-1997 г.н.) з вынікам 1 хвіліна 4,4 секунды.Аліна Пупкевіч з Маладзечна была трэцяй – 1.08,6. У старэйшай групе (1994-1995 г.н.) маладзечанка Мілона Міхайлава фінішавала другой – 1.04,7. Першае і трэцяе месца занялі яе равесніцы з Літвы. Летась Мілона таксама была другой, але з вынікам лепшым на адну секунду – 1.03,61. На старце – старэйшыя дзяўчаты. Па першай дарожцы з высокага старту пабяжыць Мілона Міхайлава. Фініш. У юнакоў малодшага ўзросту перамога дасталася Уладзіміру Гулевічу з Маладзечна – 1.05,3. Антон Лобач (№60) з Маладзечна заняў другое месца ў бегу на 400 метраў – 57 секунд. Уладзімір Ракецкі з Вілейкі на дыстанцыі 400 метраў паказаў вынік 1 хвіліна 13 секунд. У сектары для скачкоў у даўжыню. Аляксей Немкаловіч з Маладзечна. Сёння, 9 кастрычніка, – другі дзень спаборніцтваў. Інфармацыя будзе дапоўненая. Святлана ЦІШКО. Фота Святланы ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на дрэннае надвор'е – холад і дождж – міжнародны лёгкаатлетычны турнір адбыўся на стадыёне. Учора, 8 кастрычніка, першы дзень спаборніцтваў прынёс...
|
|