Фіяска ў Тбілісі. 21.by

Фіяска ў Тбілісі

11.09.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адборачны турнір чэмпіянату свету-2014, які адбудзецца ў Бразіліі, зборная Беларусі пачала з паражэння ў Грузіі.

Што такое футбол для Грузіі? Запоўненыя стадыёны і полымя у вачах грузінскіх хлопцаў, славутае тбіліскае "Дынама" і Каха Каладзэ. Гэты спіс можна працягнуць, каб у чарговы раз адзначыць, што на Каўказе футбольная культура багатая, а футбалісты заўжды карыстаюцца попытам на Захадзе. Але гэта толькі рэверанс у бок апанента. "Дынама" ўжо даўно не дасягала таго, што было пры Саюзе, а зборная ніколі не трапляла ў фінальную стадыю буйных міжнародных спаборніцтваў. У пятнічным матчы беларусы выглядалі дакладна не горш за візаві. І, калі збіраюцца на будучыню (змагацца зараз на роўных з Іспаніяй, Францыяй — пакуль няздзейсненае жаданне) ставіць перад сабой важныя мэты, дык павінны рабіць зачын ужо цяпер. Толькі атрымалася ўсё наадварот. На 51 хвіліне Тарніке Акрыяшвілі рэалізаваў свой стапрацэнтны момант і паставіў кропку ў матчы. 1:0 — перамога Грузіі.

— Не атрымалася прадэманстраваць сваю гульню, — прызнаўся пасля матча Георгій Кандрацьеў, галоўны трэнер зборнай Беларусі. — Часта памыляліся ў пазіцыйным наступленні. Акрамя таго, прыйшлося зрабіць тры замены, якія таксама паўплывалі на ход паядынку. Што і казаць, пасля паражэння ў Тбілісі шансы на выхад з групы сталі практычна нулявымі.

Застаецца толькі нагадаць, што сёння беларусы ў Парыжы сустрэнуцца са зборнай Францыі. Трансляцыю гульні будзе весці канала "Беларусь-2". Яе пачатак у 21:55.

Тарас ШЧЫРЫ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адборачны турнір чэмпіянату свету-2014, які адбудзецца ў Бразіліі, зборная Беларусі пачала з паражэння ў Грузіі. Што такое футбол для Грузіі? Запоўненыя стадыёны і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика