І Дар'я з Вікторыяй!. 21.by

І Дар'я з Вікторыяй!

19.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошняя нядзеля прынесла пару спартыўных падзей, якія ўсцешылі нашых балельшчыкаў. Вікторыя Азаранка і Дар'я Домрачава ўчарговы раз дасягнулі важных перамог.

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка тэлеграмай і ў тэлефоннай размове павіншаваў Дар'ю Домрачаву з заваяваннем залатога медаля ў мас-старце на чэмпіянаце свету па біятлоне і Вікторыю Азаранку з перамогай на турніры ў Досе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.     Айчынная тэнісная прыма Вікторыя Азаранка атрымала чарговую выніковую перамогу на прэстыжным турніры ў катарскай Досе, які сабраў на ўзбярэжжы Персідскага заліва найлепшыя сілы сучаснага жаночага тэніса. Праўда, галоўнае — гэта не проста перамога ў тэнісным першынстве, прыз, добры ганарар, галоўнае — вікторыя ў фінале менавіта над 31-гадовай амерыканкай Серэнай Уільямс — 7:6, 2:6, 6:3. Беларуска насамрэч літаральна зняла праклён, бо дагэтуль, уявіце, не магла перамагчы Серэну ў 11 паядынках!

— Я зрабіла ўсё лепш, чым у мінулых паядынках, — прызналася пераможца. — На любым турніры рада згуляць з Серэнай. Мы з ёй кожны раз прымушаем адна адну паказваць усё, на што здольныя, прыбаўляць, удасканальвацца. Гэта вялікая матывацыя — ведаць, што ёсць нехта, хто гатовы табе заўсёды кінуць выклік. Для мяне вялікі гонар знаходзіцца ў такой пазіцыі.

На шляху да перамогі Азаранка перасягнула такіх класных майстроў ракеткі, як полька Агнэшка Радванска і італьянка Сара Эрані. Аднак парадокс у тым, што Вікторыя не здолела захаваць першы радок Жаночай тэніснай асацыяцыі. Пасля двухгадовага перапынку Уільямс зноў у лідарах тэніснай гонкі і апярэджвае Азаранку на 265 балаў.

А хто насамрэч адначасова здзівіў і ўсцешыў — Дар'я Домрачава. Чарговы чэмпіянат свету па біятлоне, які прымала чэшскае Новэ-Места, на жаль, не заладзіўся ў яе з самага пачатку. Даша ніяк не магла намацаць былы тэмп, пераможны рытм, ад якога шалелі айчынныя прыхільнікі страляючых лыжнікаў. Многія заўзятары не разумелі, што здарылася з біятланісткай, а нехта наогул неразважліва паспеў паставіць на ёй крыж у гэтым сезоне. Але Домрачава прадэманстравала волю, характар і наперакор усім цяжкасцям вярнулася на залаты п'едэстал. У апошнім старце чэмпіянату свету, мас-старце, яна, як і яе галоўная саперніца Тура Бергер, зрабіла два промахі, аднак здолела атрымаць перамогу.

— Кожная цяжкая сітуацыя даецца чалавеку для таго, каб ён зрабіў вывады, — разважала ўжо пасля гонкі Дар'я Домрачава. — Гэтыя гонкі навучылі мяне быць яшчэ больш моцнай.

Верым у гэта, перажываем і спадзяёмся. Поспехаў, дзяўчаты!

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошняя нядзеля прынесла пару спартыўных падзей, якія ўсцешылі нашых балельшчыкаў. Вікторыя Азаранка і Дар'я Домрачава ўчарговы раз дасягнулі важных перамог.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика