У нядзелю, 21 ліпеня, адбыліся гульні чацвёртага тура чэмпіянату раёна па футболе.
“Любань” прайграла камандзе “Страла” з Вілейкі 2:4. “Чурлёны” дома абыгралі “Шылавічы” 7:1.
Сустрэліся адныя з лідэраў — каманды “Фламетр” і “Буддэталі”. “Буддэталі” маглі першымі адкрыць лік, але іх гулец не рэалізаваў пенальці. А за некалькі хвілін да заканчэння матча і нічыю ўпусцілі, прапусціўшы гол. Такім чынам, “Фламетр” з лікам 1:0 абыграў чэмпіёна раёна апошніх двух год. Пра ўсё гэта паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.