Пачаліся гульні другога круга чэмпіянату раёна па футболе.
Чарговую буйную перамогу 24 жніўня атрымала каманда "Буддэталі". У матчы са “Стралой" яе гульцы забілі 8 галоў, а прапусцілі адзін. “Фламетр” сыграў унічыю 2:2 з СВК “Чурлёны”. “Любань” не змагла сабраць склад на матч з камандай “Першы Беларускі”, і ёй залічана тэхнічнае паражэнне 0:3, паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.