Улады Кыргызстана абнародавалі рэвалюцыйную канстытуцыю
26.04.2010 15:27
—
Новости Мира
|
Сёння часовы ўрад Кыргызстана апублікаваў праект новай канстытуцыі, паводле якога краіна становіцца парламенцкай рэспублікай.
Згодна з праектам, Жагорку кенеш — парламент Кыргызстана — будзе абірацца тэрмінам на 5 гадоў. Палітычная партыя, якая атрымала больш за палову дэпутацкіх мандатаў у парламенце, вылучае кандыдата на пасаду прэм’ер‑міністра, які павінен цягам 10 працоўных дзён атрымаць згоду парламента на прапанаваную ім структуру і склад урада. У выпадку нязгоды парламента з прапанаванай структурай і складам урада прэзідэнт фармуе ўрад і аб’яўляе датэрміновыя выбары ў парламент. Пры гэтым парламент краіны можа быць распушчаны толькі рашэннем аб самароспуску, якое павінна быць прынятае не менш чым двума трацінамі галасоў ад агульнай колькасці народных выбраннікаў. У гэтым выпадку прэзідэнт прызначае датэрміновыя выбары дэпутатаў парламента. Сам кіраўнік дзяржавы абіраецца таксама на пяць гадоў, пры гэтым адзін і той жа чалавек не можа быць абраны прэзідэнтам на два тэрміны запар.У канстытуцыі пацверджана прыхільнасць мэты пабудовы свабоднага і дэмакратычнай дзяржавы, заснаванай на павазе і абароне правоў чалавека. Дзяржаўнай мовай Кыргызстана з’яўляецца кіргізская, а ў якасці афіцыйнай мовы ўжываецца расійская мова.Усенароднае абмеркаванне праекта канстытуцыі працягнецца да 14 мая. Рэферэндум па прыняцці Асноўнага закона плануецца 27 чэрвеня. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары адбудуцца 10 кастрычніка 2010г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння часовы ўрад Кыргызстана апублікаваў праект новай канстытуцыі, паводле якога краіна становіцца парламенцкай рэспублікай. Згодна з праектам, Жагорку...
|
|