Урад Тайланда адправіў паведамленні на мабільныя тэлефоны пратэстоўцаў з патрабаваннем пакінуць цэнтр горада.
Некалькі тысяч прадстаўнікоў апазіцыі працягваюць утрымліваць цэнтр Бангкока каля двух месяцаў. Прэм’ер‑міністр Тайланда заявіў, што ў выпадку, калі пратэстоўцы не спыняць акцыю, урад вымушаны будзе разагнаць іх сілай.