Лукашэнка плануе сустрэцца з Ху Цзіньтаа. 21.by

Лукашэнка плануе сустрэцца з Ху Цзіньтаа

13.09.2010 13:43 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у кастрычніку гэтага года можа адбыцца яго сустрэча са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа,

паведаміў намеснік старшыні пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Цзян Шушэн 13 верасня ў Мінску на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

«Ваш прэзідэнт мае намер узяць удзел у Сусветнай выставе „Экспа-2010 у Шанхаі. У гэты час магчыма сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў», — сказаў Цзян Шушэн.

Паводле яго слоў, сустрэча «акрэсліць новыя перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая».

Як паведамлялася, Лукашэнка плануе ўзяць удзел у Дні Беларусі, які пройдзе на выставе 11 кастрычніка.

Сусветная выстава ў Шанхаі праходзіць з 1 мая па 31 кастрычніка. У ёй удзельнічаюць больш за 200 краін і 57 міжнародных арганізацый.

Павільён беларускай экспазіцыі складае 1 тыс. кв. м, палова з якіх прапанавана кітайскімі арганізатарамі на бязвыплатнай аснове. Ён размешчаны ў цэнтры «плошчы Еўропы» побач з павільёнамі Босніі і Герцагавіны, Чэхіі, Славакіі і Партугаліі.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у кастрычніку гэтага года можа адбыцца яго сустрэча са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа, ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика