21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АБ IЛЬГОТАХ. I НЕ ТОЛЬКI

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА, начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН, а таксама кансультант упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Янiна Станiславаўна ЛАДЫШАВА.

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 27, 30 чэрвеня.)

— Я з’яўляюся непаўналетнiм вязнем нацызму, у 5-гадовым узросце прайшоў праз турму нямецкiх спецслужбаў у Глыбокiм, дзе нас трымалi як заложнiкаў. А пытанняў некалькi. Чаму статус удзельнiка вайны маюць толькi асобы, якiя нарадзiлiся ў 1933 годзе i раней? Далей. Чаму для дзяцей—блакаднiкаў Ленiнграда льготы ёсць, а для дзяцей, што прайшлi праз месцы зняволення падчас вайны — не? I нарэшце. Якой будзе падтрымка малалетнiх вязняў нацызму, на што мы можам разлiчваць i цi будзе гэта катэгорыя нейкiм чынам адлюстравана ў будучым указе па адраснай сацыяльнай дапамозе?

Уладзiмiр Iванавiч МАIСЕЕНКА, г. Мiнск

— Законам «Аб ветэранах» вызначаны катэгорыi ветэранаў i асобаў, што пацярпелi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Так, згодна з законам, да катэгорыi ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай адносяцца грамадзяне, якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны цi ў забеспячэннi вайсковых часцей армii ў раёнах баявых дзеянняў, а таксама партызаны i падпольшчыкi. Адначасова былыя вязнi нацызму аднесены да катэгорыi асобаў, якiя пацярпелi ў гады Вялiкай Айчыннай. Прычым узроставы цэнз для ўстанаўлення статуса вязня не вызначаны.

Сапраўды, з уступленнем у сiлу новага закона пералiк iльгот i гарантый асобам, што пацярпелi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, зменшыцца. Разам з тым нельга не заўважыць, што ў сувязi з гэтым, а таксама з мэтай узмацнення адраснай сацыяльнай падтрымкi зараз iдзе распрацоўка ўказа «Аб адраснай сацыяльнай падтрымцы насельнiцтва». I ў праекце гэтага ўказа ў тым лiку прадугледжваюцца былыя вязнi фашызму.

— На нашым прадпрыемстве працуе шмат iнвалiдаў III групы, адзiнай значнай льготай якiх зараз з’яўляецца 50-працэнтная скiдка на лекi. Яна застанецца?

Рыгор Аляксандравiч IЛЬIНЕЦ, г. Мiнск

— У маёй 31-гадовай дачкi III група iнвалiднасцi. Працаваць яна не можа, тады як пенсiя складае ўсяго крыху больш за 130 тыс. рублёў. Цi ёсць у дачкi якiя-небудзь ільготы па набыццю лекаў?

Зiнаiда Iванаўна, г. Мiнск

З уступленнем у сiлу новага закона льгот па леках у iнвалiдаў III групы не будзе. У той жа час варта паўтарыцца: чакаецца, што iнвалiды III групы стануць адной з катэгорый, на якую будзе скiраваны ўказ «Аб адраснай сацыяльнай падтрымцы насельнiцтва».

— Якiмi льготамi будуць карыстацца пенсiянеры, якiя маюць пасведчанне i медаль «Ветэран працы»?

Валянцiна Сцяпанаўна ЯРУК, г. Маладзечна

— Адкажыце, калi ласка, якiя льготы маюць дзяржаўныя служачыя? I чаму наконт iх няма нiводнага слова ў новым законе? I яшчэ. Патлумачце, якiмi льготамi будуць рэальна карыстацца ветэраны працы ў сельскай мясцовасцi, якiя не маюць дач i не знаходзяцца ў гаражных кааператывах?

Iван Андрэевiч АКУЛIЧ, Iўеўскi раён

— За ветэранамi працы будуць захаваны не толькi «дачныя» i «гаражныя» льготы, але таксама гарантыi па забеспячэнню санаторна-курортнымi пуцёўкамi на ўмовах частковай аплаты i забеспячэнню тэхнiчнымi сродкамi рэабiлiтацыi. Пры гэтым сама медаль «Ветэран працы» — гэта найперш маральная ўзнагарода. I з 1992 года ўзнагароджанне такiм медалём ужо не робiцца.

Што ж да дзяржслужачых, то асаблiвых сацыяльных iльгот у iх няма. I менавiта таму гэта катэгорыя не ўзгадваецца ў новым законе.

— Чаму ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны дагэтуль не распрацавалi палажэння аб спецыяльнай установе для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якая знаходзiцца ў Мiнску па адрасу вул. Лынькова, 39? I якi лёс чакае гэту ўстанову?

Марына Мiкалаеўна, г. Мiнск

— Згодна з палажэннем аб Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароне, спецыяльная ўстанова для дзяцей-iнвалiдаў у сiстэму ўстаноў мiнiстэрства не ўваходзiць. Спецыяльная ўстанова па Лынькова,39 знаходзiцца ў кампетэнцыi Мiнскага гарвыканкама, дзе зараз i вырашаецца пытанне аб яе рэарганiзацыi.

— Калi ў Мiнску нарэшце будзе створана паўнавартасная служба сядзелак?

Таiса Фёдараўна, г. Мiнск

— Цяперашняя нарматыўна-прававая база дазваляе тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва аказваць паслугi пагадзiннага дзённага догляду грамадзян, якiя страцiлi магчымасцi да самаабслугоўвання, iнакш кажучы, — паслугi сядзелкi. Пры гэтым поўны кошт такiх паслуг у Мiнску складае 1069 рублёў за 1 гадзiну дзяжурства. Аднак недахоп фiнансавых сродкаў становiцца перашкодай для ўкамплектавання цэнтраў неабходнай колькасцю работнiкаў. Так, у Савецкiм раёне, дзе вы пражываеце, з дзвюх пасад сацыяльных работнiкаў, якiя аказваюць паслугi сядзелкi, адна пасада застаецца вакантнай. Дарэчы, нялiшне заўважыць, што ў абавязкi сядзелкi не ўваходзiць купля i дастаўка на дом прадуктаў i прадметаў першай неабходнасцi, а таксама ўборка кватэры, выкананне iн’екцый i масажу.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика