Святочную атмасферу на Каляды стваралі працаўнікі культуры Пiнскага раёна. 21.by

Святочную атмасферу на Каляды стваралі працаўнікі культуры Пiнскага раёна

11.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Молотковичский ЦСДК
У гэтыя дні праваслаўныя вернікі святкуюць Раство Хрыстова. Вечарам у першы дзень свята, 7 студзеня, у гасцінных дамах Піншчыны сустракалі каляднікоў, што віншавалі гаспадароў песняй і жадалі «за год даждаці і зноў святкаваці».

Молотковичский ЦСДК (3)
Молотковичский ЦСДК (2)

Молотковичский ЦСДК (1)
Асаблівую атмасферу ўвесь дзень стваралі працаўнікі культуры раёна. На Піншчыне праходзіла свята фальклорнага мастацтва «Калядны фэст».

Мерапрыемства стала традыцыйным і заўсёды прываблівае сваім каларытам. Сапраўды, нашы культработнікі добра ведаюць і старанна захоўваюць самабытныя з’явы культуры мясцовасці і, да таго ж, яскрава і шчыра дэманструюць яе бясцэнныя здабыткі.

Логишинский МЦК
Логишинский МЦК (2)
Логишинский МЦК (1)
22 святочныя калядныя пляцоўкі былі арганізаваны ў нашым раёне. Бярозавічы, Дабраслаўка, Валішча, Гарадзішча, Дубае, Камень, Калавуравічы, Лагішын, Новы Двор, Пінкавічы, Плешчыцы, Парэчча, Жыдча, Ставок… Ні адзін сельсавет раёна не прамінуў «Калядны фэст-2019»!

На здымках прадстаўлены моманты свята, арганізаванага супрацоўнікамі Малоткавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры.

Людміла РЭБКАВЕЦ.
Фота прадастаўлена раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмай.

Оснежицкий РЦКиД (4)
Оснежицкий РЦКиД (2)
Оснежицкий РЦКиД (3)
Оснежицкий РЦКиД (1)
Оснежицкий РЦКиД
Оснежицкий РЦКиД (5)
Парохонский СЦКиД
Парохонский СЦКиД (1)

Парохонский СЦКиД (2)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика