Госць з Ватыкана падзяліў з валожынцамі святочную радасць. 21.by

Госць з Ватыкана падзяліў з валожынцамі святочную радасць

20.03.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўрачыстасці з нагоды парафіяльнага свята касцёла святога Юзафа ў Валожыне прыняў удзел апостальскі нунцый – пасол Ватыкана ў Беларусі – Габар Пінтэр.

19 сакавіка парафіяне пачалі збірацца ў храм задоўга да пачатку імшы. На святочнае набажэнства завіталі дарослыя, моладзь, дзеці. На свае вочы пабачыць папскага легата пажадалі і прыхільнікі іншых прыходаў, у тым ліку праваслаўных. Надзвычай узнёслую атмасферу дапамагалі ствараць і гукі аргана, і святочнае ўбранне касцёла, і засяроджаныя твары вернікаў, якія ў гэты дзень рыхтаваліся прыняць сакрамэнт канфірмацыі (бежмаванне ці сакрамент сталасці).
Венгерскі прэлат і ватыканскі прадстаўнік Габар Пінтэр з першых дзён служэння на нашай зямлі адзначае падабенства дзвюх краін – сваёй роднай Венгрыі і Беларусі, прызнаецца ў бязмежнай любові да іх. Ён з радасцю наведвае прыходы, сустракаецца з веруючымі і прадстаўнікамі ўлады.
У вітальным слове арцыбіскуп адзначыў, што шчаслівы праздзяліць радасць прысутных з выпадку свята Святога Юзафа ў храме ў яго гонар, а таксама перадаў прысутным прывітанне і Божае благаславенне ад Папы Францыска. На прыгожай беларускай мове каталіцкі святар і дыпламат выказаў глыбокую павагу да беларусаў, іх імкнення да міру і зберажэння традыцый. У адрас прысутных прагучалі шчырыя пажаданні шчасця і дабрабыту.
Гасцямі касцёла сталі таксама святары з іншых парафій. Разам з пробашчам Гэнрыкам Акалатовічам і вернікамі яны славілі Святога Юзафа, якому паводле святога Евангелля Усявышні даверыў быць ахоўнікам маці Божай Марыі і сына Божага Езуса. Свята ў яго гонар трывала ўвайшло ў хрысціянскую традыцыю яшчэ ў XV стагоддзі і стала абавязковым у заходняй царкве. Святы Юзаф пакорліва і верна выконваў Божую волю, а таму абраны заступнікам усяго каталіцкага свету. Гэты чалавек не меў ніякай маёмасці і на жыццё зарабляў працуючы столерам і цесляром. З гэтай прычыны яго таксама называюць апякуном будаўнікоў і будоўляў.
Урачыстасць у гонар абручніка Дзевы Марыі ў каторы раз нагадала хрысціянам аб каштоўнасці сям’і, неабходнасці ўмацавання яе ўстояў. Дарэчы, большасць валожынцаў накіраваліся да імшы разам са сваімі роднымі. Сярод прысутным можна было назіраць мноства семейных пар. Ад маладых парафіян і тых, хто непасрэдна з рук арцыбіскупа прыняў сакрамэнт канфірмацыі, словы ўдзячнасці выказала Юлія Пятровіч.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара








 





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўрачыстасці з нагоды парафіяльнага свята касцёла святога Юзафа ў Валожыне прыняў удзел апостальскі нунцый – пасол Ватыкана ў Беларусі – Габар Пінтэр. 19...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика