У Ашмянах упершыню асудзілі афрыканцаў: судовае пасяджэнне вялі на французскай мове. 21.by

У Ашмянах упершыню асудзілі афрыканцаў: судовае пасяджэнне вялі на французскай мове

24.03.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Летась двух афрыканцаў – Якуба Саламона Конэ і Серы Менса Калу дэпартавалі з Беларусі за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, забараніўшы прыязджаць у краіну тры гады.

А сёлета ўдзень трэцяга студзеня іх затрымалі пагранічнікі ў вёсцы Ганева Ашмянскага раёна.

Абвінавачаныя віну прызналі цалкам. Якуб Саламон патлумачыў, што прыехаў на мяжу Беларусі і Літвы, каб забраць машыну і грошы. Гэтыя грошы яму мусіў вярнуць чалавек, які спрабаваў дапамагчы яму летась перайсці мяжу.

Суд прызначыў ім пакаранне ў выглядзе арышту на тры месяцы.

Асуджаны Якуб Саламон, 31-гадовы жыхар рэспублікі Кот-д’Івуар у Заходняй Афрыцы. Серы Менса таксама жыхар Кот-д’Івуар, яму 34 гады.

Судовае пасяджэнне вялі на французскай мове. Ашмянскі аддзел Следчага камітэта ўдзячны інспектару пункта пропуску “Каменны Лог” Таццяне Мамуль, якая стала перакладчыцай на французскую мову для падсудных замежных грамадзян.

Марыя ЯНЧ, Дзмітры КРУПІЧОВІЧ, следчыя Ашмянскага райаддзела міліцыі.

Фота s1.n1.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась двух афрыканцаў – Якуба Саламона Конэ і Серы Менса Калу дэпартавалі з Беларусі за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, забараніўшы прыязджаць у краіну...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика