Івонка Сурвіла: «Мы – з вамі, і не дазволім сьвету забыцца пра вас, пакуль ня будзе вызвалены апошні палітвязень». 21.by

Івонка Сурвіла: «Мы – з вамі, і не дазволім сьвету забыцца пра вас, пакуль ня будзе вызвалены апошні палітвязень»

24.12.2010 21:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Звычайна ў гэтыя дні Старшыня Рады БНР зьвяртаецца да беларусаў з калядным віншаваньнем. Аднак гэтым разам сьвята азмрочана нядаўнімі падзеямі, таму і ліст Івонкі Сурвілы мае іншы характар.

«Дарагія суродзічы на Бацькаўшчыне і ў Замежжы,

апошнімі днямі, у гэты сьвяточны час Божага Нараджэньня беларускі народ перажыў яшчэ адну балючую бачынку сваёй гісторыі: здраду, зьдзек і зьнявагу па віне чалавека, які называе сябе ягоным выбраным прэзыдэнтам.

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі хачу выказаць глыбокае спачуваньне ўсім ахвярам нянавісьці, якая раз’юшылася на вуліцах Менску ў нядзелю 19 сьнежня 2010 году. Хачу запэўніць вас, што мы — з вамі, і што не дазволім сьвету забыцца пра вас аж пакуль ня будзе вызвалены апошні палітвязень.

Заклікаем кожнага беларуса запомніць жудасныя падзеі 19 і 20 сьнежня — той атручаны калядны падарунак, якія падрыхтавалі вам людзі, што хочуць вамі кіраваць.

Яднайцеся, дарагія суродзічы. Ня бойцеся бараніць братоў і сёстраў у бядзе! Надыйшоў час выказаць удзячнасьць тым, хто да апошняга змагаўся за вас.

Салідарнымі, з’яднанымі, з Божай дапамогай, мы зробім нашую краіну шчасьлівай і заможнай. Будучыня за намі!

Жыве Беларусь і будзе жыць!»

Падзяліцца навіной: 
Салідарнасць

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна ў гэтыя дні Старшыня Рады БНР зьвяртаецца да беларусаў з калядным віншаваньнем. Аднак гэтым разам сьвята азмрочана нядаўнімі падзеямі, таму і ліст...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика