У Бабруйску мужчына знайшоў у ежы волас і зняў з грамадзянскай жонкі скальп. 21.by

У Бабруйску мужчына знайшоў у ежы волас і зняў з грамадзянскай жонкі скальп

03.05.2016 07:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: tut.by

У Бабруйску мужчына знайшоў у ежы волас і зняў з грамадзянскай жонкі... скальп. Аднак прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці можна будзе толькі ў тым выпадку, калі траўмы прызнаюць цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі.

Як паведамляе партал tut.by, 45-гадовая Таццяна знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай меддапамогі. Паводле яе слоў, з 36-гадовым грамадзянскім мужам яна пражыла ў яго кватэры 13 гадоў. Падчас святочнай велікоднай вячэры, калі ў ежы знайшоўся волас, мужчына зняў нажом частку скуры галавы сваёй сужыцелькі. На шчасце, ёй своечасова аказалі медыцынскую дапамогу.

Жанчына кажа, што зла на грамадзянскага мужа не трымае і нават апраўдвае яго учынак тым, што мужчына "проста ўжо вельмі гідлівы". Заяву ў міліцыю яна пісаць не збіраецца, але і жыць з ім ужо не будзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by У Бабруйску мужчына знайшоў у ежы волас і зняў з грамадзянскай жонкі... скальп. Аднак прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці можна будзе толькі ў тым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика