У Мінску п’яны пенсіянер пагражаў сякерай сваім суседзям. 21.by

У Мінску п’яны пенсіянер пагражаў сякерай сваім суседзям

12.01.2018 18:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Delfi

У Мінску п’яны пенсіянер пагражаў сякерай сваім суседзям. Здарэнне адбылося ў адным з жылых дамоў па вуліцы Казлова. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, 60-гадовы мужчына сказаў суседзям, што збіраецца іх забіць. Пасля гэтага яны патэлефанавалі ў міліцыю і на месца выехала група затрымання. Праваахоўнікі пабачылі зламысніка на лесвічнай пляцоўцы: з сякерай у руках ён нецэнзурна лаяўся і пагражаў суседзям, спрабаваў узламаць іх дзверы.

Міліцыянеры затрымалі пенсіянера. Ён, дарэчы, не змог патлумачыць сваіх дзеянняў. Распачатая крымінальная справа, мужчыне пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Delfi У Мінску п’яны пенсіянер пагражаў сякерай сваім суседзям. Здарэнне адбылося ў адным з жылых дамоў па вуліцы Казлова. Як інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика