Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць. 21.by

Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць

06.02.2018 22:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць. Як інфармуе сайт sudexpert.gov.by, 33-гадовы мужчына дзейнічаў па аднолькавай схеме. Ён прыязджаў у Баранавічы, знаходзіў пенсіянераў, якія здавалі пакоі і не цікавіліся дакументамі. Пасля знікалі грошы і камп’ютарная тэхніка. Праваахоўнікам вядома пра тры такія выпадкі.

Мужчыну знайшлі па адбітках пальцаў, якія ён пакінуў на месцы здарэння. Раней зламыснік ужо меў праблемы з законам, быў асуджаны. Пасля чарговага крадзяжу мінчук з’язджаў у Расію. Калі яго затрымалі, высветлілася, што скрадзеную маёмасць ён паспеў прадаць, а грошы патраціў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Крадзеж”.

А ў Мінску хлопец і дзяўчына здымалі кватэры на суткі, каб фасаваць наркотыкі і рабіць закладкі. Іх затрымалі. Высветлілася, што маладыя людзі працавалі на інтэрнэт-краму, якая распаўсюджвае асабліва небяспечны псіхатроп. Зараблялі грошы “на прыгожае жыццё”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць. Як інфармуе сайт sudexpert.gov.by, 33-гадовы мужчына дзейнічаў па аднолькавай схеме. Ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика