У Бярозаўскім раёне знайшлі парэшткі мужчыны, які знік амаль 20 гадоў таму. 21.by

У Бярозаўскім раёне знайшлі парэшткі мужчыны, які знік амаль 20 гадоў таму

16.03.2018 20:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

15 сакавіка ў Бярозаўскім раёне знайшлі парэшткі мужчыны, 1967 года нараджэння, які знік у 1999 годзе. Бярозаўскі райаддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці яго знікнення, інфармуе прэс-служба СК.

Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што расследаванне крымінальнай справы па знікненні мужчыны працягвалася ўвесь гэты час. 

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі, што звесткі пра знікненне мужчыны мае 44-гадовы жыхар Белаазёрска. Падчас допыту ў якасці сведкі гэты мужчына паведаміў следчым, што быў знаёмы са зніклым без вестак. У 1999 годзе яны разам выпівалі ў кватэры дапытанага. Пры гэтым знаёмы паваліўся і стукнуўся галавой аб падлогу, пасля чаго сканаў. Спалохаўшыся, мужчына не паведамляў пра здарэнне ў праваахоўныя органы, а цела закапаў у сутарэнні суседняга дома.

Для высвятлення дакладнай прычыны смерці мужчыны і наяўнасці пашкоджанняў на касцяных рэштках прызначаныя судова-медыцынская і медыка-крыміналістычная экспертызы. Следства дасць прававую ацэнку дзеянням мужчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by 15 сакавіка ў Бярозаўскім раёне знайшлі парэшткі мужчыны, 1967 года нараджэння, які знік у 1999 годзе. Бярозаўскі райаддзел Следчага камітэта высвятляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика