Віцяблянін пагражаў падарваць дом у цэнтры горада, каб вярнуць каханую. 21.by

Віцяблянін пагражаў падарваць дом у цэнтры горада, каб вярнуць каханую

19.03.2018 12:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Жыхар Віцебска пагражаў падарваць дом у цэнтры горада. Пра гэта ў міліцыю паведаміла яго знаёмая, распавядае сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.

Жанчына затэлефанавала ў міліцыю каля 12-й гадзіны 18 сакавіка і заявіла, што мужчына, з якім яна нядаўна рассталася, пагражае падарваць траціл у пад'ездзе яе дома па Маскоўскім праспекце.

На месца здарэння адразу выехала сапёрна-піратэхнічная група. Аднак пры абследаванні пад'езда і прылеглай тэрыторыі спецыялісты не знайшлі ніякіх выбуховых рэчываў або прылад. Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася.

Падчас далейшых разбіральніцтваў высветлілася, што напярэдадні ўвечары пара была ў гасцях, дзе не абышлося без спіртнога. Вечар скончыўся, аднак, сваркай і расстаннем. Віцяблянка вярнулася дадому адна, але на наступную раніцу мужчына пачаў ёй бясконца тэлефанаваць з прапановай памірыцца. Жанчына не пагаджалася. Тады пакрыўджаны мужчына прыгразіў, што падарве яе кватэру і пад'езд, калі сяброўка не перадумае.

Калі праваахоўнікі знайшлі "мінёра", ён быў моцна п'яны  — 3 праміле алкаголю ў крыві. У ягонай сяброўкі, дарэчы, выявілі 2,9 праміле алкаголю. 
Цяпер па факце здарэння праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Жыхар Віцебска пагражаў падарваць дом у цэнтры горада. Пра гэта ў міліцыю паведаміла яго знаёмая, распавядае сайт УУС Віцебскага аблвыканкама....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика