Традыцыі працягваем. 21.by

Традыцыі працягваем

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую суботу кожны куточак гарадскога парка ажыў шматгалоссем няўрымслівай дзятвы. Раённы этап агляду-конкурсу парадна-цырыманіяльных атрадаў “Раўненне на сцяг!” сабраў прадстаўнікоў піянерскіх дружын устаноў адукацыі.

Чырвона-зялёныя гальштукі і піянерскія значкі, у колер галоўнага сімвала піянерыі пілоткі і белыя пальчаткі сталі атрыбутам гэтага дня.

Галоўнай задачай адзінаццаці каманд-удзельніц была дэманстрацыя навыкаў абыходжання з сімваламі БРПА, разуменне іх значэння ў піянерскай дзейнасці.

У праграме свята атрады дэманстравалі зладжанасць дзеянняў сцягавай групы, групы ўскладання Гірлянды Славы. Але самым эфектным і яркім было выступленне каманд страявой падрыхтоўкі і флаг-шоу.

Складаная сістэма падліку набраных балаў дазволіла вызначыць прызёраў агляду-конкурсу.

У намінацыі “Флаг-шоу” дыплом ІІ ступені заваяваў піянерскі атрад Бабуніцкай школы, на ІІІ месцы апынуліся Навасёлкаўская і Чалюшчавіцкая школы.

Зладжанасцю і дакладнасцю выканання праграмы ў намінацыі плац-канцэрта “Айчыне заўсёды верныя” адрозніваліся выступленні каманды Курыціцкай школы (ІІ месца) і Камаровіцкай школы (ІІІ месца).

Выступленні сцягавых груп у намінацыі “Мы верныя піянерскаму сцягу” Брынёўскага сада-школы і Галубіцкай школы  таксама былі вартыя дыпломаў – ІІ і ІІІ ступені адпаведна.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Пятра ШАДУРЫ.

1

2
3 4

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу кожны куточак гарадскога парка ажыў шматгалоссем няўрымслівай дзятвы. Раённы этап агляду-конкурсу парадна-цырыманіяльных атрадаў “Раўненне на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика