З увагай да храма. 21.by

З увагай да храма

15.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У дзень правядзення ў Стоўбцах фестывалю сям’і, адкрыццё якога благаславіў сваім уступным словам епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, уладыка ўзначаліў Бажэственную літургію ў старадаўнім храме Нараджэння Іаана Прадцечы ў Вішняўцы.

Разам з мясцовымі вернікамі на богаслужэнні быў дырэктар ААТ «Вяшнявецкі-агра» Віктар Худніцкі. Віктар Уладзіміравіч зрабіў падарунак для канцылярыі епархіяльнага ўпраўлення – падарыў епіскапу Паўлу лазерны прынтар.

І такая ўвага кіраўніка мясцовай гаспадаркі да патрэб Царквы — не адзінкавая. Для мясцовага Вішнявецкага храма сельскагаспадарчае прадпрыемства заказала і аплаціла дубовыя дзверы на ўваходзе на клірас. Раней былі заказаны і аплочаны парэнчы на лесвіцу пры ўваходзе ў храм.

Ёсць у сельскагаспадарчага прадпрыемства і такая добрая хрысціянская традыцыя: перад выхадам у поле ў час уборкі збожжавых працаўнікі таварыства на чале з дырэктарам прыходзяць у храм, дзе настаяцель прыхода, свяшчэннік Генадзій Кійко, служыць малебен на пачатак справы. Затым усе адпраўляюцца на мехдвор. Айцец Генадзій асвячае тэхніку, благаслаўляе камбайнераў і вадзіцеляў на святую справу ўборкі хлеба новага ўраджаю.

Як адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ганна Трафіменка, такую хрысціянскую пазіцыю маладога кіраўніка гаспадаркі вельмі прыязна ўспрымаюць людзі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзень правядзення ў Стоўбцах фестывалю сям’і, адкрыццё якога благаславіў сваім уступным словам епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, уладыка ўзначаліў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика