Студатрадаўцы наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей. 21.by

Студатрадаўцы наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей

17.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Летнія канікулы ўпэўнена рухаюцца да экватара. Большасць школьнікаў і студэнтаў вырашыла правесці тры месяцы, адпачываючы ад урокаў і лекцый, а некаторыя знайшлі ў гэтым летнім карагодзе час на першую ў сваім жыцці працу…

На Ашмяншчыне працаўладкаваннем займаецца раённы камітэт ГА “БРСМ”, які не толькі арганізоўвае працоўныя змены студатрадаўцаў, але і прапаноўвае цікавую праграму для адпачынку. Культурнае і спартыўнае жыццё школьнікаў і студэнтаў віруе: спецыяльна для іх арганізаваны разнастайныя экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы, творчыя і інтэлектуальныя конкурсы і мноства іншых цікавых заняткаў.


На мінулым тыдні працоўны дэсант студатрадаўцаў наведаў краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча. Дырэктар установы Настасся Навіцкая правяла змястоўную экскурсію па залах музея, пазнаёміла з экспазіцыямі, якія прысвечаны прыродзе, гісторыі і культуры Ашмяншчыны. Школьнікі і студэнты з захапленнем слухалі аповед аб гісторыі ўтварэння музея, аб знакамітым земляку Багушэвічу, імя якога носіць музей. Таксама не толькі юнакам, але і дзяўчынам было цікава наведаць выставу робатаў Robo Art.


Праца студатрадаў працягнецца да восені, таму ў школьнікаў і студэнтаў наперадзе яшчэ шмат яркіх эмоцый, новых знаёмстваў і цікавых заняткаў.

Кацярына РУДЗІК.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летнія канікулы ўпэўнена рухаюцца да экватара. Большасць школьнікаў і студэнтаў вырашыла правесці тры месяцы, адпачываючы ад урокаў і лекцый, а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика