Белыя хрызантэмы для камбайнераў . 21.by

Белыя хрызантэмы для камбайнераў

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амаль адначасова сцяжкі пераможцаў паднялі над сваімі збожжаўборачнымі камбайнамі механізатары адкрытых акцыянерных таварыстваў «Гарадзілава» і «Селеўцы».


Старшы камбайнер Юрый Арловіч і камбайнер Юрый Варпаховіч разам працуюць чацвёрты год. Гэты дуэт заявіў пра сябе яшчэ ў мінулым годзе. А сёлета, намалаціўшы больш за тысячу тон зерня новага ўраджаю аднымі з першых, свой вынік пацвердзілі. У ААТ «Гарадзілава» маладзёжны экіпаж у складзе двух Юрыяў хваляць. А яны ў сваю чаргу не шкадуюць цёплых слоў у адрас калег, з якімі ро­бяць агульную справу. Адзначаюць добрую арганізацыю ўборачнай кампаніі, добрае харчаванне, ну і, канешне ж, магчымасць зарабіць немалыя грошы.

«Працуем мы на камбайне «Палессе GS12», – махае Юрый Варпаховіч у бок машыны, – ён новы, і тым не менш кожны рабочы дзень пачынаецца з агляду тэхнікі, ліквідацыі дробных няспраўнасцей...». 

У полі хлопцы ад світання да цямна. На­дзейны сямейны тыл забяспечваюць жанчыны – жонкі Дар’я і Крысціна. На іх і дом, і агарод, пад іх апекай дзеці. «Заробленыя грошы на што патраціце?» – пытаюся ў пераможцаў жніва. «На сям’ю!» – кажуць яны ў адзін голас і спяшаюцца да свайго камбайна...

Яшчэ адзін маладзёжны экіпаж пераадолеў тысячны рубеж па намалоту збожжа новага ўраджаю – з адкрытага акцыянернага таварыства «Селеўцы». Братоў Віталя і Арцёма Кулікоў віншавалі таксама на рабочым месцы. Сямейнай справай жніво для іх стала тры гады таму. Прызнаюцца, што ў адной кабіне камфортна, а вось ці лёгка – трэба яшчэ падумаць. Работа патрабуе і акуратнасці, і ўважлівасці, і пэўных ведаў, стараннасці. У мінулым годзе хлопцы намалацілі 1500 тон зерня. Колькі атрымаецца сёлета – пакажа час.

І Віталь, і Арцём да работы прывычныя. Нарадзіліся і выраслі ў вёсцы, з дзяцінства дапамагалі бацькам. «У мамы з татам нас пяцёра, – дапаўняючы адзін аднаго, расказваюць браты. – І ўсе – хлопцы».
Іх малая радзіма – вёска Доры, што ў Валожынскім раёне. На працу дабіраюцца штодзень за 11 кіламетраў. Для ўладальнікаў аўтамабіляў адлегласць проста смешная. У вялікіх гарадах народ траціць на дарогу гадзіны, яны – каля 20 хвілін. 

Віталь у гаспадарцы працуе круглы год. А Арцём толькі летам, на час уборачнай, ён па прафесіі выратавальнік. Яшчэ адзін іх брат – Дзмітрый – аграном. Дарэчы, да нядаўняга часу ён таксама працаваў у «Селеўцах». І нават быў пераможцам у намінацыі «Малады лідар Міншчыны».

Павіншаваць герояў жніва з тысячным намалотам на поле прыехалі старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Саланенка, кіраўнікі гаспадаркі, самадзейныя артысты.

Усім маладзёжным экіпажам былі ўручаны граматы, вымпелы, падарункі ад БРСМ, грашовыя прэміі і букеты белых хрызантэм, якія дужыя мужчынскія рукі трымалі неяк па-асабліваму далікатна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль адначасова сцяжкі пераможцаў паднялі над сваімі збожжаўборачнымі камбайнамі механізатары адкрытых акцыянерных таварыстваў «Гарадзілава» і «Селеўцы». ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика