Жыццё прыходаў. 21.by

Жыццё прыходаў

20.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

180818d

«КЛАДЕЗЬ» – ГЭТА РАДАСЦЬ

Разам з фестывалем праваслаўнай культуры «Кладезь» у наш горад прыбыла радасць. Гэты духоўна-аветніцкі праект Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра не першы год ажыццяўляецца ў Стоўбцах.

Рабоце выставы-кірмашу папярэднічала ўрачыстае адкрыццё фестывалю з малебнам на пачатак добрай справы, які адслужыў свяшчэннік Георгій Кур’ян.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль цёпла прывітала арганізатараў фестывалю, сясцёр, адзначыўшы, што стаўбчане палюбілі фестываль за тое светлае, добрае, святое, якое ён нясе ва ўклад горада, у душы і сэрцы людзей. Благачынны прыходаў протаіерэй Аляксандр Марцінчык адзначыў высокую місіянерскую дзейнасць манастыра ў гэтых выязных фестывалях.

У сваю чаргу кіраўнік фестывалю праваслаўнай культуры «Кладезь» Таццяна Ціханава падзякавала адміністрацыі горада, Стаўбцоўскаму благачынню за падтрымку праекта і вялікую дапамогу ў арганізацыі выставы. Прамоўца адзначыла, што не ўсе могуць даехаць у манастыр, а такі вось фестываль дазваляе зрабіць абіцелі крок насустрач, прывезці часцінку працы і душы тых людзей, якія працуюць у майстэрнях манастыра. Таццяна Ціханава заўважыла, што работа выставы – гэта не купля-продаж, кожны набытак – гэта ахвяра для далейшага развіцця святой абіцелі, якая нясе высокае сацыяльнае служэнне, акармляючы людзей, якія маюць вялікую патрэбу ў падтрымцы.

Праграма фестывалю ўключыла і духоўна-асветніцкія мерапрыемствы. Прайшла гутарка з дзецьмі ў аздараўленчым лагеры «Нёман» аб шкодзе брыдкаслоўя, адбыліся майстар-клас па ценявым тэатры і паказ фільмаў. Для бацькоў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў праведзена сустрэча ў раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жадаючыя маглі паслухаць выступленне пісьменніцы, барда Таццяны Дашкевіч у раённай дзіцячай бібліятэцы. Для дзяцей на пляцоўцы ля рэстарана «Нёман» праходзяць прадстаўленні лялечнага тэатра «Батлейка.

Работа выставы завяршаецца 18 жніўня, у суботу. Стаўбчане скажуць «Кладезю»: «Да новай сустрэчы!»

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

АСВЯЧЭННЕ ПАКЛОННАГА КРЫЖА

Велічны мастацкай коўкі паклонны крыж устаноўлены ў Налібаках. Асвячэнне святыні адбылося ў мінулую нядзелю. У гэты дзень у храме Архангела Міхаіла праходзіла архіерэйская служба, Бажэственную літургію ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Такая святочная падзея аб’яднала праваслаўных вернікаў і ўсю вёску на чале са старшынёй Налібацкага сельвыканкама Аляксандрам Пілінкевічам.

Ініцыіраваў, прыклаў сілы, старанні памяняць стары драўляны крыж на новы свяшчэннік Свята-Міхайлаўскага прыхода ў Налібаках айцец Сергій Давыдзенка. Крыж па эскізе айца Сергія вышынёю пяць метраў выраблены на заводзе ў Маладзечне. Цярновы вянец на іконе Збавіцеля таксама выкананы мастацкай коўкай.

Для Налібакаў, дзе ажыццяўляецца еўрапейскі праект «Здаровы пасёлак», устаноўка прыгожага паклоннага крыжа – вялікі здабытак, і не толькі для эстэтыкі пасёлка, але і як вялікая святыня. Здаўна беларускія вёскі ахоўваў паклонны крыж. Падарожніку крыж ля дарогі напомніць пра Бога, а для вёскі і яе жыхароў – гэта духоўны абярэг ад усякага зла.

Служэнне айца Сергія Давыдзенкі ў Налібаках выклікае ў мясцовай улады і вяскоўцаў вялікую павагу. Сям’я свяшчэнніка – узор малой Царквы. Палюбілі мясцовыя жыхары матушку Наталлю Давыдзенка, выдатнага арганізатара мясцовых урачыстасцяў. Яна паказвае прыклад хрысціянскага служэння і на сваёй пасадзе сацыяльнага інспектара раённага тэрытарыяльнага цэнтра. У гэтым годзе залатая медалістка Ефрасінія Давыдзенка стала студэнткай бюджэтнага аддзялення БНТУ. А цяпер Ефрасінія працуе на збожжатаку. У царкоўным хоры разам з матушкай спяваюць тры дачкі – Ефрасінія, Марыя і Серафіма.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«КЛАДЕЗЬ» – ГЭТА РАДАСЦЬ Разам з фестывалем праваслаўнай культуры «Кладезь» у наш горад прыбыла радасць. Гэты духоўна-аветніцкі праект Свята-Елісавецінскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика