Усё залежыць ад нас саміх. 21.by

Усё залежыць ад нас саміх

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


«Трэба варушыцца, а не спадзявацца толькі на дзяржаву». Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт, наведваючы г.п. Балбасава ў Аршанскім раёне.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з добраўпарадкаваннем і сацыяльным развіццём Балбасава. Размаўляючы з мясцовымі жыхарамі, ён расказаў, што ў Беларусі паэтапна займаліся навя-дзеннем парадку ў краіне, пачынаючы ад сталіцы і заканчваючы аграгарадкамі. Аднак крыху ўбаку засталіся невялікія пасёлкі, накшталт Балбасава. «Чысціню, парадак мы навялі, але гэта давя-дзецца вам самім падтрымліваць», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць далейшага азелянення населенага пункта, развіцця паркавых тэрыторый і ў цэлым стварэння найбольш камфортных умоў для жыцця людзей. Пасёлкі, як Балбасава або Копысь, — гэта ўзор, па якім у бліжэйшыя некалькі гадоў прывядуць у парадак такія населеныя пункты па ўсёй краіне.

Прэзідэнт заклікаў удзельнічаць у гэтым працэсе і саміх грамадзян у меру сіл і магчымасцей. «Трэба варушыцца. Не трэба спадзявацца толькі на дзяржаву. Яна сваю ролю адыграе, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Там, дзе дзяржава павінна зрабіць, дзе вы не можаце, там з дзяржавы трэба патрабаваць». Ён таксама падкрэсліў, што не з’яўляецца прыхільнікам выключна рыначнага падыходу і дзяржава прадоўжыць адыгрываць неабходную ролю ў развіцці тэрыторый — іх добраўпарадкаванні, стварэнні новых рабочых месцаў. «Гэта прыгажосць будзе запатрабавана людзьмі толькі тады, калі ім будзе дзе працаваць. Таму трэба яшчэ і ствараць рабочыя месцы», — адзначыў Прэзідэнт. — Для надання імпульсу эканамічнаму развіццю цяпер каля Балбасава разгорнута будаўніцтва, аднаўляецца аэрапорт, каля якога размесціцца буйны прамыслова-лагістычны цэнтр. «Тут цудоўная лагістыка — міжнародная аўтама-більная траса, чыгуначны вузел, будзе паветраная гавань», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў па-гаспадарску падыходзіць да выкарыстання пустуючых будынкаў і памяшканняў, паколькі некаторыя з іх можна не зносіць, а пераабсталяваць пад іншыя мэты, у тым ліку развіццё бізнесу, стварэнне арганізацый для абслугоў-вання насельніцтва.

«Гэты пасёлак для мяне — сімвал нашай непарыўнай дружбы з расіянамі. Тут шмат працавала (у часы СССР. — Заўвага БелТА), большасць рускіх лю-дзей. Беларусы, рускія, украінцы… Розныя нацыі жылі і некалі эксплуатавалі гэты аэрадром. Гэта быў адзін са стратэгічных ваенных аэрадромаў. І няхай гэты адноўлены пасёлак будзе сімвалам нашай непарушнай дружбы славянскіх народаў, перш за ўсё расіян і беларусаў. Гэта як помнік», — сказаў Прэзідэнт.

«Мы пакрыху будзем вам дапамагаць там, дзе павінна падставіць сваё плячо дзяржава. А гавораць, што дзяржава — гэта мы (народ, людзі. — Заўвага БелТА). Дык давайце мы і будзем мацаваць гэту дзяржаву, — заклікаў Аляксандр Лукашэнка. — Усё цяпер за вамі. І сваё жыццё наладжваць нам. Ніхто збоку не прыйдзе і не дапаможа. Наадварот, будуць, зайздросцячы, недзе прытарможваць». Кіраўнік дзяржавы закрануў і дэмаграфічнае пытанне, выказаўшы пажаданне, каб у сем’ях было не менш як тры дзіцяці: «Нам вельмі патрэбны людзі. Для таго, каб была Беларусь. Беларусь — суверэнная і незалежная — гэта перш за ўсё людзі».

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Трэба варушыцца, а не спадзявацца толькі на дзяржаву». Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт, наведваючы г.п. Балбасава ў Аршанскім раёне. Кіраўнік дзяржавы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика