Мокры снег, дождж, галаледзіца. 21.by

Мокры снег, дождж, галаледзіца

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 


 

З мінулых выхадных на тэрыторыі раёна пануе няўстойлівае надвор’е, якое суправаджаецца ападкамі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і тэмпературай ля 0 °С. У бліжэйшы час яго характар не зменіцца.

Сёння, 15 студзеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, невялікі снег і заходні вецер 7 — 9 метраў за секунду, пры парывах да 12. Дзённая тэмпература складзе -3…-2 °С, уначы — 4…3 градусы ніжэй за нуль.

У сераду, 16 студзеня, будзе перавалодваць пахмурнасць, у другой палове дня — невялікі снег, заходні вецер — 4 — 6 м/с. На дарозе слізка. Будзьце ўважлівымі! Удзень -5…-3 °С, ноччу слупок тэрмометра апусціцца да 2…1 градусаў марозу.

У чацвер на працягу дня метэаролагі перадаюць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і паўднёва-заходні вецер 7 — 9 м/с, пры парывах да 14. На дарозе — галаледзіца. Удзень — каля 1 градуса са знакам “+”, уначы таксама захаваецца такая тэмпература.

У пятніцу, 18 студзеня, спецыялісты абяцаюць удзень каля 0 °С і мокры снег, у другой палове дня інтэнсіўнасць ападкаў можа ўзмацніцца. Заходні вецер — 6 —8 м/с. На дарозе, па-ранейшаму, слізка. Ноччу — -5…-4 °С.

Пра надвор’е на выхадныя мы ўзгадаем у наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    З мінулых выхадных на тэрыторыі раёна пануе няўстойлівае надвор’е, якое суправаджаецца ападкамі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика